Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЭЗДРЫ 8:33 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

33 У чацьвёрты дзень адважылі мы срэбра і золата, і начыньне ў Доме Бога нашага на руку Мэрэмота, сына Урыі, сьвятара, а з ім [быў] Элеазар, сын Пінхаса, і з імі — Ёзавад, сын Ешуа, і Наадыя, сын Біннуя, лявіты,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

33 На чацьвёрты дзень мы здалі вагою срэбра і золата і посуд у дом Бога нашага, на рукі Мэрэмоту, сыну Урыі, сьвятару, і зь ім Элеазару, сыну Фінээсаву, і зь ім Ёзаваду, сыну Ісусаваму, і Наадыі, сыну Вінуя, лявітам

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

33 А на чацвёрты дзень у доме Бога нашага адважылі мы ўсё па ліку і вазе: срэбра, і золата, і пасудзіны — на рукі Мэрамота, сына Урыі, святара, і з ім быў Элеязэр, сын Пінхаса, і з імі былі Ёзабад, сын Ешуа, і Наадзія, сын Бэнуя, — левіты;

Глядзіце раздзел Копія




ЭЗДРЫ 8:33
16 Крыжаваныя спасылкі  

А каля іх адбудоўваў Мэрэмот, сын Урыі, сына Гаккоца; а каля іх адбудоўваў Мэшулям, сын Бэрэхі, сына Мэшэзабэля; каля іх адбудоўваў Цадок, сын Бааны.


За ім Мэрэмот, сын Урыі, сына Гаккоца, адбудоўваў іншы адцінак, ад дзьвярэй дому Эліяшыва аж да канца дому Эліяшыва.


І ўзялі сьвятары і лявіты вагу срэбра і золата, і начыньні, каб прынесьці ў Ерусалім, у Дом Бога нашага.


І лявіты: Ешуа, сын Азаніі, Біннуй з сыноў Хэнадада, Кадміэль,


Харым, Мэрэмот, Абадыя,


І Ешуа, Бані, Шэрэвія, Ямін, Аккуў, Шабэтай, Годыя, Маасэя, Кэліта, Азарыя, Ёзавад, Ханан, Пэлая і лявіты тлумачылі народу Закон, а народ [стаяў] на месцы сваім.


За ім адбудоўваў Біннуй, сын Хэнадада, іншы адцінак, ад дому Азарыі аж да рогу і вугла.


І я адважыў на рукі іхнія срэбра шэсьцьсот пяцьдзясят талентаў і начыньня срэбнага — сто талентаў, і золата — сто талентаў,


і адважыў ім срэбра, і золата, і начыньне, падараванае для Дому Бога нашага, якое ахвяравалі валадар і дарадцы ягоныя, і князі ягоныя, і ўвесь Ізраіль, які быў там.


Чувайце і пільнуйце [гэта], аж пакуль адважыце [яго] перад князямі сьвятароў і лявітаў і перад князямі [дамоў] бацькоў Ізраіля ў Ерусаліме, у пакоях Дому ГОСПАДА».


усё лікам і вагою. I запісана была ўся тая вага ў той самы час.


лявітаў: сыноў Ешуа і Кадміэля, з сыноў Гадавіі, — семдзясят чатыры;


З лявітаў: Ёзавад, Шымэй і Келая, ён жа Келіта, Пэтахія, Юда і Эліэзэр.


і браты іхнія: Шэванія, Годыя, Келіта, Пэлая, Ханан,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы