І Я кладу варожасьць паміж табой і жанчынай, паміж насеньнем тваім і насеньнем яе. Яно скрышыць табе галаву, а ты скрышыш яму пяту».
СУДЗЬДЗЯЎ 14:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён сказаў ім: «З таго, хто есьць, выйшла тое, што [можна] зьесьці, а з дужага выйшла слодыч». І тры дні не маглі яны адгадаць загадкі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў ім: зь едака выйшла еднае, і з дужага выйшла салодкае. І не маглі адгадаць загадкі за тры дні. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ён сказаў ім: «З таго, хто есць, выйшла ежа, а з дужага выйшла слодыч». І тры дні не маглі яны адгадаць загадку. |
І Я кладу варожасьць паміж табой і жанчынай, паміж насеньнем тваім і насеньнем яе. Яно скрышыць табе галаву, а ты скрышыш яму пяту».
І крумкачы прыносілі яму хлеб і мяса раніцай, і хлеб і мяса ўвечары, а [ваду] ён піў з ручая.
І прыйшлі, і паведамілі Язафату, кажучы: «Ідзе на цябе вялікае мноства з таго боку мора, з Сірыі, і вось, яны ў Хацацон-Тамары, гэта Эн-Геды».
І прыйшоў Язафат і народ ягоны, каб зрабаваць здабычу іхнюю, і знайшлі ў іх мноства маёмасьці, і мёртвых, і начыньняў каштоўных, і набралі сабе [столькі], што не маглі несьці. І тры дні яны рабавалі здабычу, бо яе было шмат.
А Ён, адказваючы, сказаў ім: «Бо вам дадзена ведаць таямніцы Валадарства Нябеснага, а ім ня дадзена.
Той жа сказаў: «Як жа я магу, калі нехта не растлумачыць мне?» І папрасіў Філіпа, узыйшоўшы, сесьці з ім.
Бо гэты караценькі лёгкі прыгнёт наш робіць яшчэ большай і большай вагу славы вечнае для нас,
Ён грахі нашыя Сам узьнёс у целе Сваім на дрэва, каб мы, памёршы дзеля грахоў, жылі ў праведнасьці; ранамі Ягонымі вы аздароўленыя.
А калі ня зможаце разгадаць, вы дасьцё мне трыццаць шатаў ільняных і трыццаць зьменаў вопратак». Яны адказалі яму: «Загадвай загадку сваю, а мы будзем слухаць».
Калі надыйшоў чацьвёрты дзень, сказалі яны жонцы Самсона: «Угавары мужа твайго, каб ён разгадаў нам загадку, а іначай спалім цябе і дом бацькі твайго. Ці вы на тое запрасілі нас сюды, каб абрабаваць нас?»