Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 20:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

25 І прыйшоў Язафат і народ ягоны, каб зрабаваць здабычу іхнюю, і знайшлі ў іх мноства маёмасьці, і мёртвых, і начыньняў каштоўных, і набралі сабе [столькі], што не маглі несьці. І тры дні яны рабавалі здабычу, бо яе было шмат.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

25 І прыйшоў Ёсафат і народ ягоны забіраць здабычу, і знайшлі ў іх у мностве і маёмасьць, і вопратку, і каштоўныя рэчы, і набралі сабе столькі, што не маглі несьці. І тры дні яны забіралі здабычу, такая вялікая была яна!

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

25 Дык прыйшоў Язафат ды ўвесь народ з ім, каб зняць з мёртвых здабычу, і знайшлі шмат жывёлы, і посуду, а таксама адзення і іншых найкаштоўнейшых рэчаў, і набралі так шмат, што ўсё не маглі панесці, і тры дні выносілі, так бо многа было здабычы.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 20:25
15 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў ім Майсей: «Чаму вы пакінулі пры жыцьці ўсіх жанчынаў?


Яна — каштоўнейшая за пэрліны, і нішто з таго, што ты прагнеш, ня можа параўнацца з ёю.


Госпад даў вестку, і тых, якія дабравесьцяць яе, — вялікае войска.


І папросіць жанчына ў суседкі сваёй і ў гаспадыні дому свайго посуд срэбны і посуд залаты, і адзеньне, і вы апранеце ў яго сыноў сваіх і дочак сваіх, і спустошыце Эгіпет».


Але ў-ва ўсім гэтым мы перамагаем праз Таго, Які палюбіў нас.


І Юда прыйшоў да вартавой вежы ў пустыні, і зьвярнуўся да мноства гэтага, і вось, мёртвыя, якія ляжаць на зямлі, і няма ўратаванага.


А ў чацьвёрты дзень яны сабраліся ў даліне Бэраха, бо там яны дабраславілі ГОСПАДА. Дзеля гэтага назвалі імя месца таго даліна Бэраха аж да сёньня.


А кожны з ваяроў меў яшчэ сваю здабычу.


І ўсю здабычу з гэтых гарадоў і жывёлу падзялілі сыны Ізраіля паміж сабою. Толькі людзей усіх выбілі вострывам мяча аж да вынішчэньня іх, не пакідаючы нікога, хто дыхае.


І Юда таксама будзе ваяваць у Ерусаліме, і будзе сабранае багацьце ўсіх народаў навокал: золата, срэбра і адзеньне ў мностве вялікім.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы