А гэта напісана, каб вы паверылі, што Ісус ёсьць Хрыстос, Сын Божы, і каб, веручы, мелі жыцьцё ў імя Яго.
РЫМЛЯНАЎ 6:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэтак і вы лічыце сябе памёршымі дзеля грэху, а жывымі дзеля Бога ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гэтак сама і вы лічэце сябе мёртвымі для грэху, а жывымі дзеля Бога ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Так і вы лічыце сябе памерлымі для граху, а жывымі для Бога ў Хрысце Ісусе, Госпадзе нашым. |
А гэта напісана, каб вы паверылі, што Ісус ёсьць Хрыстос, Сын Божы, і каб, веручы, мелі жыцьцё ў імя Яго.
І не аддавайце грэху члены вашыя як зброю няправеднасьці, але аддайце сябе Богу як ажыўшых з мёртвых, і члены вашыя [аддайце] Богу як зброю праведнасьці.
Бо плата за грэх — сьмерць, а дар [ласкі] Божай — жыцьцё вечнае ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.
Гэтак і вы, браты мае, памерлі для Закону праз цела Хрыстовае, каб належаць вам другому, Які ўваскрошаны з мёртвых, каб даваць плод Богу.
А цяпер мы вызваліліся ад Закону, якім былі зьвязаныя, памершы для яго, каб нам служыць у абнаўленьні духа, а ня ў старасьці літары.
Бо я лічу, што пакуты цяперашняга часу [нічога] ня вартыя [ў параўнаньні] з той славаю, што мае адкрыцца ў нас.
Бо вы купленыя дарагою цаною. Таму слаўце Бога ў целе вашым і ў духу вашым, якія ёсьць Божыя.
каб зьявіць у вяках, якія прыходзяць, бязьмернасьць багацьця ласкі Сваёй у ласкавасьці да нас у Хрысьце Ісусе.
і супакой Божы, які вышэй за ўсякі розум, няхай захавае сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысьце Ісусе.
Дык калі вы памерлі разам з Хрыстом для стыхіяў сьвету, чаго ж, быццам жывучы ў сьвеце, трымаецеся пастановаў:
І ўсё, што вы робіце, словам або справаю, усё [рабіце] ў імя Госпада Ісуса, дзякуючы праз Яго Богу і Айцу.
Ён грахі нашыя Сам узьнёс у целе Сваім на дрэва, каб мы, памёршы дзеля грахоў, жылі ў праведнасьці; ранамі Ягонымі вы аздароўленыя.
і самі, як жывыя камяні, будуйцеся ў дом духоўны, сьвятарства сьвятое, каб узносіць духоўныя ахвяры, адпаведныя Богу, праз Ісуса Хрыста.
Калі хто гаворыць — як словы Божыя; калі хто служыць — па сіле, якую дае Бог, каб у-ва ўсім славіўся Бог праз Ісуса Хрыста, Якому слава і ўлада на вякі вякоў. Амэн.