І сказаў Гедалія, сын Ахікама, Ёханану, сыну Карэаха: «Не рабі гэтай рэчы, бо хлусьню ты гаворыш пра Ізмаэля».
РЫМЛЯНАЎ 3:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I ці не рабіць нам благое, каб выйшла добрае, як некаторыя блюзьняць на нас і кажуць, што мы гэтак кажам? Справядлівы суд на такіх! Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ці ж не рабіць нам зло, каб выйшла на дабро, як некаторыя ўпікаюць нас і кажуць, быццам мы гэтак вучым? Справядлівы суд на такіх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ці не так нас ачарняюць, ці не так гавораць, што мы кажам: «Будзем чыніць зло, каб выйшла дабро». Справядлівая кара такіх чакае. |
І сказаў Гедалія, сын Ахікама, Ёханану, сыну Карэаха: «Не рабі гэтай рэчы, бо хлусьню ты гаворыш пра Ізмаэля».
Шчасьлівыя вы, калі дзеля Мяне будуць зьневажаць вас, і перасьледаваць, і казаць усякае злое слова хлусьліва.
А Закон прыйшоў пасьля, каб памножыць грэх. А калі памножыўся грэх, тым больш удосталь ласкі,
Дык што скажам? Ці будзем заставацца ў граху, каб памножылася ласка? Няхай ня станецца!
Дык што? Ці будзем грашыць, бо мы не пад законам, але пад ласкаю? Няхай ня станецца!
Дык што скажам? Ці Закон — грэх? Няхай ня станецца! Але я не зразумеў бы грэх, як толькі праз Закон, бо я ня ведаў бы пажаданьня, каб Закон не сказаў: «Не жадай».
Дык не вялікая рэч, калі і служыцелі ягоныя робяць выгляд служыцеляў праведнасьці; канец іхні будзе паводле ўчынкаў іхніх.
Бо паўбіваліся некаторыя людзі, здаўна прызначаныя на гэтае асуджэньне, бязбожнікі, якія ласку Бога нашага на распусту абяртаюць і адзінага Валадара, Бога і Госпада нашага Ісуса Хрыста, выракаюцца.