ПСАЛТЫР 89:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Тваё ёсьць неба, і Твая — зямля; сусьвет і ўсё, што ў ім, Ты заснаваў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Навучы нас так лічыць нашыя дні, каб нам мудрае сэрца набыць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Твае нябёсы і Твая зямля, Ты заснаваў сусвет і ўсё, што яго напаўняе. |
нібы раса Гермону, якая зыходзіць на горы Сыёнскія, бо там ГОСПАД зьяўляе дабраслаўленьне і жыцьцё на вякі.
Псальм Давіда. ГОСПАДАВА зямля і тое, што напаўняе яе, сусьвет і ўсё, што жыве ў ім.
Радуйцеся, нябёсы, і весяліся, зямля! Гукаючы, гукайце, горы, ад радасьці! Бо пацешыў ГОСПАД народ Свой і зьлітаваўся над убогім Сваім.
Як жывы Я, кажа Валадар, ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае, як Табор сярод гор і як Кармэль пры моры, прыйдзе ён.
Вось валадары той зямлі, якіх забілі сыны Ізраіля і завалодалі зямлёю іхняй за Ярданам, на ўсход сонца, ад ручая Арнон аж да гары Гермон, разам з усёй Арабай на ўсходзе.
І дасягала мяжа да Табору і Шахацымы, і Бэт-Шэмэшу і спынялася на Ярдане — шаснаццаць гарадоў і вёскі іхнія.
Яна паслала і паклікала Барака, сына Абінаама, з Кадэш-Нэфталі, і сказала яму: «Гэта загадаў ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Ідзі і вядзі войска на гару Табор, і вазьмі з сабою дзесяць тысячаў ваяроў з сыноў Нэфталі і з сыноў Завулёна.