ПСАЛТЫР 85:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ГОСПАД дасьць даброцьце, і зямля наша дасьць ураджай свой. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо вялікая ласка Твая да мяне; Ты выбавіў душу маю ад пекла апраметнага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо Госпад дасць добразычлівасць, а зямля наша дасць плод свой. |
Тады зазіхціць сьвятло тваё, як зараніца, і рана твая хутка загоіцца, і пойдзе перад абліччам тваім праведнасьць твая, а слава ГОСПАДА будзе ісьці за табой.
І Я напоўню душу сьвятароў тлустасьцю, і народ Мой будзе насычаны даброцьцямі Маімі, кажа ГОСПАД”.
І Я памножу плод дрэваў і ўраджай поля, каб вы больш ня мелі ганьбы голаду сярод народаў.
Я дам вам дажджы ў патрэбны час, і зямля будзе даваць ураджай, і дрэвы палявыя дадуць плады свае.
Новае прыказаньне даю вам, каб вы любілі адзін аднаго; як Я палюбіў вас, так і вы любіце адзін аднаго.
Мы ж усе, адкрытым абліччам узіраючыся на славу Госпада, перамяняемся ў вобраз Ягоны ад славы ў славу, як ад Духа Госпада.
Я ўкрыжаваны з Хрыстом, і ўжо ня я жыву, але жыве ў-ва мне Хрыстос. А што цяпер жыву ў целе, жыву праз веру ў Сына Божага, Які палюбіў мяне і выдаў Сябе за мяне.
Дык як Хрыстос цярпеў за нас целам, і вы ўзбройцеся такой думкаю, што той, хто церпіць целам, перастае грашыць,