Бо добры ёсьць ГОСПАД, на вякі міласэрнасьць Ягоная і з пакаленьня ў пакаленьне вернасьць Ягоная!
ПСАЛТЫР 85:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось, блізка збаўленьне Ягонае для тых, што баяцца Яго, каб слава [Божая] пасялілася на зямлі нашай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо Ты вялікі, творыш дзівосы, - Ты, Божа, адзіны Ты. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сапраўды блізкае збаўленне Яго для тых, што шануюць Яго, каб пасялілася слава на зямлі нашай. |
Бо добры ёсьць ГОСПАД, на вякі міласэрнасьць Ягоная і з пакаленьня ў пакаленьне вернасьць Ягоная!
Міласэрнасьць і праўда няхай не пакідаюць цябе, абвяжы імі шыю сабе і напішы іх на табліцах сэрца твайго,
«Толькі ў ГОСПАДЗЕ, — скажуць пра Мяне, — праведнасьць і сіла! Да Яго прыйдуць і будуць асаромлены ўсе, якія працівяцца Яму».
Я наблізіў праведнасьць Маю, яна ўжо недалёка, і збаўленьне Маё не замарудзіць, і Я дам на Сыёне збаўленьне, і Ізраілю — славу Маю.
Ты зьявіш праўду Якубу, міласэрнасьць Абрагаму, як прысягнуў бацькам нашым у дні даўнейшыя.
Бо Закон быў дадзены праз Майсея, а ласка [Божая] і праўда сталіся праз Ісуса Хрыста.
каб, як грэх валадарыў у сьмерці, гэтак і ласка валадарыла праз праведнасьць на жыцьцё вечнае праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага.
і якому дзесяціну ад усяго аддзяліў Абрагам, па-першае, перакладаецца як Валадар праведнасьці, а пасьля ён — валадар Салему, гэта ёсьць Валадар супакою,