І сказаў [Элісэй]: «Ідзі, пазыч сабе посуд у-ва ўсіх суседзяў сваіх, посуд пусты, і [набяры] яго нямала.
ПСАЛТЫР 81:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Я — ГОСПАД, Бог твой, Які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай! Расчыні шырока вусны твае, і Я напоўню іх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але Я — Госпад, Бог твой, Які вывеў цябе з зямлі Егіпецкай! Адкрый вусны свае, і Я напоўню іх. |
І сказаў [Элісэй]: «Ідзі, пазыч сабе посуд у-ва ўсіх суседзяў сваіх, посуд пусты, і [набяры] яго нямала.
I сказаў Майсей і Аарон усім сынам Ізраіля: «[Будзе] вечар, і вы пазнаеце, што ГОСПАД вывеў вас з зямлі Эгіпецкай.
I бачыў народ, што Майсей затрымліваецца, каб зыйсьці з гары, і сабраўся народ перад Ааронам, і сказалі яму: «Устань, зрабі нам багоў, якія будуць ісьці перад намі, бо з гэтым Майсеем, гэтым чалавекам, які вывеў нас з зямлі Эгіпецкай, ня ведаем, што сталася з ім».
Дзеля гэтага скажы сынам Ізраіля: “Я — ГОСПАД, і Я выведу вас з-пад ярма Эгіпецкага, і выратую вас з няволі іхняе, і вызвалю вас рамяном узьнятым і судамі вялікімі.
Вось таму прыходзяць дні, кажа ГОСПАД, калі ўжо ня будуць казаць: “Як жывы ГОСПАД, Які вывеў сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай”,
Але яны адмовіліся прыхіліць вуха і павярнуліся бунтоўна сьпінаю, і вушы свае зрабілі цяжкімі, каб ня чуць,
Насыціўся Ешурун і стаўся брыклівы, стаў сыты, тлусты і гладкі, і пакінуў Бога, Які ўчыніў яго, і зьняважыў Скалу збаўленьня свайго.
Наколькі, думаеце, цяжэйшае кары варты той, хто Сына Божага патаптаў, і кроў запавету, якою ён асьвячоны, за звычайную палічыў, і Духа ласкі зьняважыў?