ПСАЛТЫР 6:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах, на актаву. Псальм Давіда. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Кіроўцу хору. На васьміструнным. Псальма Давідава. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кіраўніку хору. Для струнных іструментаў. На актаву. Псальм Давідаў. |
а Матытыю, Эліфэлегу, Мікнэю, Абэд-Эдома, Еіэля і Азазію — з гусьлямі на актаву для пачынаньня.
Як воды Ноя гэта для Мяне. Калі Я прысягнуў яму, што ня прыйдуць больш воды Ноя на зямлю, так прысягаю і табе, што ня буду гневацца на цябе і дакараць цябе.
Бо Я ня буду вечна спрачацца і ня буду заўсёды гневацца, бо тады [ўсякі] дух зьнікне перад абліччам Маім і [ўсякае] дыханьне, якое Я зрабіў.
Карай мяне, ГОСПАДЗЕ, але паводле правасудзьдзя, ня ў гневе Тваім, каб Ты ня зьнішчыў мяне.
Ты ня бойся, слуга Мой, Якуб, кажа ГОСПАД, бо Я з табою, бо Я зраблю канец усім народам, у якіх Я расьцярушыў цябе, а табе не зраблю канец, але пакараю цябе паводле правасудзьдзя, і непакараным не пакіну цябе”».