І ўстаў Давід, і ўвесь народ, які з ім, і переправіліся праз Ярдан да сьвітаньня, і не засталося нікога, хто не пераправіўся праз Ярдан.
ПСАЛТЫР 42:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Чаму ты сумуеш, душа мая? Чаму ў-ва мне ты трывожышся? Спадзявайся на Бога, бо яшчэ будзеш славіць Яго, збаўленьне аблічча майго і Бога майго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Чаму ты смутная, душа мая, і чаго трывожышся ўва мне? Май надзею ў Богу, бо я ўсё роўна буду вызнаваць Яго: «Збаўленне аблічча майго» і «Бог мой». |
І ўстаў Давід, і ўвесь народ, які з ім, і переправіліся праз Ярдан да сьвітаньня, і не засталося нікога, хто не пераправіўся праз Ярдан.
І сталася, калі Давід прыйшоў у Маханаім, Шобі, сын Нахаша з Раббы сыноў Амона, і Махір, сын Аміэля з Лёдэбару, і Барзілай, Гілеадзец з Рагэліму,
нібы раса Гермону, якая зыходзіць на горы Сыёнскія, бо там ГОСПАД зьяўляе дабраслаўленьне і жыцьцё на вякі.
каб я прыйшоў да ахвярніка Божага, да Бога радасьці і пацяшэньня майго, і на гусьлях буду славіць Цябе, Божа, мой Божа!
Чаму ты сумуеш, душа мая? Чаму ў-ва мне ты трывожышся? Бо яшчэ будзеш славіць Яго, збаўленьне аблічча майго і Бога майго!
Да падвалінаў гор я зыйшоў, зямля заваламі сваімі замкнула мяне на вякі. Але Ты вывеў са зьнішчэньня жыцьцё маё, ГОСПАДЗЕ, Божа мой.
І, адыйшоўшыся трохі, упаў на аблічча Сваё, молячыся і кажучы: «Ойча Мой! Калі магчыма, няхай абміне Мяне келіх гэты; аднак не як Я хачу, але як Ты».
Каля ж дзявятае гадзіны загаласіў Ісус моцным голасам: «Элі! Элі! Лама сабахтані?», што значыць: «Божа Мой! Божа Мой! Чаму Ты Мяне пакінуў?»