ПСАЛТЫР 29:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Голас ГОСПАДА ўстрасае пустыняй, ГОСПАД устрасае пустыняй Кадэш. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Па ўпадабаньні Тваім, Госпадзе, Ты ўмацаваў гару маю; але Ты схаваў аблічча Тваё, і я сумеўся: Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Голас Госпада, Які трасе пустыню, і патрасе Госпад пустыню Кадэс. |
У прыгнечаньні маім я клікаў ГОСПАДА і галасіў да Бога майго. Ён пачуў са сьвятыні Сваёй голас мой, і лямант мой перад абліччам Ягоным дайшоў да вушэй Ягоных.
Дзеля гэтага Я ўзварухну неба, і зямля захістаецца на месцы сваім ад абурэньня ГОСПАДА Магуцьцяў, у дзень, калі запалае гнеў Ягоны.
І ГОСПАД загрыміць з Сыёну, і выдасьць голас Свой з Ерусаліму, і задрыжаць неба і зямля; але ГОСПАД — прыстанішча для народу Свайго і апора для сыноў Ізраіля.
Бо гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў: ‘Яшчэ раз, і неўзабаве, Я ўзварухну неба і зямлю, мора і сухазем’е,
І ішлі, і прыйшлі да Майсея і Аарона, і да ўсёй грамады сыноў Ізраіля ў пустыню Паран, у Кадэш. І зьвярнулі словы да іх і да ўсёй грамады, і паказалі ім плады той зямлі.
голас Якога тады захістаў зямлю, а цяпер абяцаў, кажучы: “Яшчэ раз страсяну ня толькі зямлю, але і неба”.