Ці ж ня Той, Хто мяне ўфармаваў ва ўлоньні, уфармаваў і яго; і ва ўлоньні [маці] ўкшталтаваў нас Адзіны?
ПСАЛТЫР 139:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо Ты стварыў ныркі мае, выткаў мяне ва ўлоньні маці маёй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ведаю, што Гасподзь ўчыніць суд над прыгнятальнікамі і справядлівасьць бедным. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо Ты сфармаваў мае ныркі, заснаваў Ты мяне ў жываце маці маёй. |
Ці ж ня Той, Хто мяне ўфармаваў ва ўлоньні, уфармаваў і яго; і ва ўлоньні [маці] ўкшталтаваў нас Адзіны?
Рукі Твае зрабілі мяне і ўмацавалі; дай мне разуменьне, каб я навучыўся прыказаньням Тваім!
На Цябе я абапіраўся ад чэрава [маці]; з нутра маці маёй Ты вывеў мяне; дык Табе заўсёды хвала мая!
Гэта кажа ГОСПАД, Які зрабіў цябе і ўкшталтаваў цябе ад улоньня [маці], Які дапамагае табе: «Ня бойся, слуга Мой, Якуб, і Ешурун, якога Я выбраў.
Паслухайце Мяне, дом Якуба і ўся рэшта дому Ізраіля, якіх Я ўзяў ад улоньня [маці], насіў [на руках] ад нараджэньня.
«Перш, чым Я ўфармаваў цябе ва ўлоньні [маці], Я ведаў цябе; перш, чым ты выйшаў з чэрава, Я пасьвяціў цябе, прарокам для народаў Я паставіў цябе».