І цяпер на хвіліну сталася нам ласка ад ГОСПАДА, Бога нашага, каб пакінуць нам рэшту і даць нам [паставіць] калок у месцы сьвятасьці Ягонай, каб асьвяціў вочы нашыя Бог наш і даў нам крыху ажыць у няволі нашай.
ПСАЛТЫР 13:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дакуль я буду складаць парады ў душы маёй, [складаць] смутак у сэрцы маім штодня? Дакуль вораг мой будзе ўздымацца нада мною? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усе ўхіліліся, зрабіліся аднолькава непатрэбныя; ніхто ня робіць дабра, ніхто аніводзін. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дакуль складаць мне намеры ў душы маёй, смутак у сэрцы маім кожны дзень? Дакуль жа будзе ўзносіцца вораг мой нада мною? |
І цяпер на хвіліну сталася нам ласка ад ГОСПАДА, Бога нашага, каб пакінуць нам рэшту і даць нам [паставіць] калок у месцы сьвятасьці Ягонай, каб асьвяціў вочы нашыя Бог наш і даў нам крыху ажыць у няволі нашай.
Бо Ён шукае [тых, што пралілі] кроў, памятае пра іх, Ён не забыўся пра крык уцісканых.
Калі яны будуць разагрэтыя, Я падрыхтую для іх гасьціну, і напаю іх, каб усьцешыліся і заснулі сном вечным, і не прачнуліся, кажа ГОСПАД.
І Я напаю князёў ягоных, і мудрацоў ягоных, і ваяводаў ягоных, і ўрадоўцаў ягоных, і волатаў ягоных, і яны заснуць сном вечным, і не прачнуцца, кажа Валадар. ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае.
таму сказана: «Устань, ты, які сьпіш, і ўваскрэсьні з мёртвых, і асьвеціць цябе Хрыстос».
І горад ня мае патрэбы ані ў сонцы, ані ў месяцы, каб асьвятлялі яго, бо слава Божая асьвяціла яго, і сьветач ягоны — Ягня.
А Ёнатан ня чуў, як бацька ягоны зьвязаў народ прысягай. І выцягнуў ён канец кія, які [быў] у руцэ ягонай, і ткнуў ім у плястар мёду, і паднёс да вуснаў рукою сваёю, і вочы ягоныя заясьнелі.
І сказаў Ёнатан: «Замучыў бацька мой зямлю! Бачыце, як заясьнелі вочы мае, калі я крыху пакаштаваў мёду гэтага.