ПСАЛТЫР 9:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна)13 Бо Ён шукае [тых, што пралілі] кроў, памятае пра іх, Ён не забыўся пра крык уцісканых. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)13 бо Ён спаганяе за кроў; памятае іх, не забывае енку прыгнечаных. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)13 Бо Той, Хто спаганяе за кроў, успомніў пра іх, не забыўся на плач убогіх. Глядзіце раздзел |
І цяпер, Божа наш, Божа вялікі, магутны і страшны, Які захоўваеш запавет і міласэрнасьць, няхай ня будуць малымі перад абліччам Тваім усе цяжкасьці, якія спаткалі валадароў нашых, князёў нашых, сьвятароў нашых, прарокаў нашых, бацькоў нашых і ўвесь народ Твой ад дзён валадароў Асірыі аж да дня гэтага.