А прыгажэйшага ад Абсалома не было нікога ў-ва ўсім Ізраілі, які так быў слаўны. Ад ног да галавы не было ў ім заганы.
ПСАЛТЫР 119:96 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Я бачыў заканчэньне ўсякай дасканаласьці; але прыказаньні Твае ня маюць канца. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я ўбачыў абмежаванасць любой дасканаласці; загад Твой — бязмежна шырокі. |
А прыгажэйшага ад Абсалома не было нікога ў-ва ўсім Ізраілі, які так быў слаўны. Ад ног да галавы не было ў ім заганы.
А парада Ахітафэля, якую ён даваў, у гэтыя дні была быццам слова Бога. Бо такая была ўсякая парада Ахітафэля, як для Давіда, так і для Абсалома.
А Ахітафэль убачыў, што не была выканана парада ягоная, і ён асядлаў асла, і ўстаў, і вярнуўся ў дом свой у горад свой, і даў загад адносна дому свайго, і павесіўся, і памёр, і быў пахаваны ў магіле бацькі свайго.
І сказаў Ёаў: «Не хачу марудзіць з табою». І ўзяў ён у далоні свае тры стралы, і ўбіў іх у сэрца Абсалома, калі ён яшчэ жывы вісеў на дубе.
І яны ўзялі Абсалома, і кінулі яго ў лесе ў вялікую яму, і накідалі на ім вельмі вялікую купу камянёў. А Ізраільцяне ўцяклі ў намёты свае.
І азірнуўся я на ўсе справы свае, якія зрабілі рукі мае, і на цяжкую працу маю, якую рабіў, працуючы, і вось, усё — марнасьць і пагоня за ветрам, і няма карысьці з гэтага пад сонцам.
Бо сапраўды кажу вам: пакуль не праміне неба і зямля, аніводная ёта ці рыска не праміне з Закону, пакуль ня станецца ўсё.
А Я кажу вам, што ўсякі, хто глядзіць на жанчыну, жадаючы яе, ужо чужаложыць з ёю ў сэрцы сваім.
І стаў ён насупраць шыхтоў Ізраіля, і крычаў, і казаў ім: «Чаго вы прыйшлі падрыхтаваныя да бою? Ці ж я не Філістынец, і вы — ці ня слугі Саўла? Выберыце спаміж сябе некага, і няхай ён зыйдзе да мяне!
І быў у яго сын, імя якога Саўл, малады і прыгожы, і не было спаміж сыноў Ізраіля лепшага за яго. Ён быў на галаву вышэй ад усяго народу.