І Мэльхісэдэк, валадар Салему, вынес хлеб і віно, а ён быў сьвятаром Бога Найвышэйшага,
ПСАЛТЫР 110:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Прысягнуў ГОСПАД і не раскаецца: «Ты — сьвятар на вякі паводле парадку Мэльхісэдэка». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Незабыўнымі зрабіў Ён цуды Свае; літасьцівы і шчодры Гасподзь. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прысягнуў Госпад і не пашкадуе: «Ты святар навекі на ўзор Мэльхісэдэха». |
І Мэльхісэдэк, валадар Салему, вынес хлеб і віно, а ён быў сьвятаром Бога Найвышэйшага,
Прысягаў ГОСПАД Давіду праўду і не адступіцца ад яе: «Таго, [хто ёсьць] плод улоньня твайго, Я пасаджу на пасадзе тваім.
І Ён пабудуе сьвятыню ГОСПАДА, і будзе насіць славу, і сядзе, і будзе панаваць на пасадзе Сваім, і будзе сьвятаром на пасадзе Сваім, і рада супакою будзе паміж імі абодвума’”.
Бог — гэта не чалавек, каб Ён падманваў, і ня сын чалавечы, каб памыляўся. Ці ж Ён кажа і ня робіць? Ці ж Ён прамовіў і ня споўніў?
а таксама ў іншым [месцы] кажа: «Ты — сьвятар на вякі паводле парадку Мэльхісэдэка».
куды за нас як папярэднік увайшоў Ісус, стаўшыся Першасьвятаром на вякі паводле парадку Мэльхісэдэка.
Дык, калі б усё зьдзейсьнілася праз сьвятарства лявітаў, бо народ разам з ім атрымаў Закон, якая яшчэ [была б] патрэба паўставаць іншаму сьвятарству паводле парадку Мэльхісэдэка, і не паводле парадку Аарона называцца?
бо тыя ставаліся сьвятарамі без прысягі, а Гэты — з прысягай Таго, Які гаварыў пра Яго: «Прысягнуў Госпад і не раскаецца: Ты — сьвятар на вякі паводле парадку Мэльхісэдэка»,
Бо Закон стаўляе за першасьвятароў людзей, якія маюць нядужасьць, а слова прысягі, што пасьля Закону, [паставіла] Сына, дасканалага на вякі.
і зрабіў нас валадарамі і сьвятарамі Богу і Айцу Свайму, слава і ўлада на вякі вякоў. Амэн.