ПЛАЧ 3:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён для мяне — як мядзьведзь, што цікуе, як леў у засадзе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён мне стаўся як бы мядзьведзь у засадзе, як бы леў у патайным месцы; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Стаўся Ён для мяне цікуючым мядзведзем і львом у сховішчы. |
Ён пільнуе ў засадзе, быццам леў у схове сваім; пільнуе, каб схапіць убогага; хапае ўбогага, уцягваючы яго ў сетку сваю.
Я крычаў аж да раніцы. Як леў Ён скрышыў усе косткі мае. З дня да ночы Ён сканчвае [жыцьцё] маё.
Бо Я [буду] як леў для Эфраіма і як ільвяня для дому Юды. Я, Я разьдзяру і адыйду, панясу, і ніхто не выратуе.
«Хадзем і вернемся да ГОСПАДА, бо Ён разьдзёр, і Ён нас аздаровіць, Ён ударыў, і Ён перавяжа [раны] нашыя.