і сказаў: «Пусьці Мяне, бо ўзыйшла зараніца». I сказаў [Якуб]: «Не пушчу Цябе, пакуль не дабраславіш мяне».
ПЕСЬНЯ 3:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ледзь мінула іх, спаткала таго, якога кахае душа мая, схапіла яго і не пушчу, аж пакуль не завяду яго ў дом маці маёй, у пакой той, якая нарадзіла мяне». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Толькі я іх мінула, як знайшла, каго сэрцам кахаю; прывяла яго ў дом сваёй маці, у сьвяцёлку роднае маці сваёй. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ледзь мінула іх, спаткала таго, якога любіць душа мая; схапіла яго, не пушчу, пакуль не завяду яго ў дом маці маёй і ў пакой радзіцелькі маёй». |
і сказаў: «Пусьці Мяне, бо ўзыйшла зараніца». I сказаў [Якуб]: «Не пушчу Цябе, пакуль не дабраславіш мяне».
Распавядзі мне, каханьне душы маёй, дзе ты пасьвіш, дзе адпачываеш апоўдні, каб не блукаць мне між чародаў таварышаў тваіх».
Шыя твая — як вежа з косьці слановае. Вочы твае — як сажалкі ў Хешбоне, каля брамы Бат-Раббім. Нос твой — як вежа Лібану, што глядзіць у бок Дамаску.
Я схапіла б цябе і павяла б у дом маці маёй; і ты вучыў бы мяне, а я напаіла б цябе пахкім віном і сокам яблыкаў гранатовых маіх.
Не прамаўляў Я патаемна ў цёмным закутку зямлі, не казаў Я насеньню Якуба: «Дарэмна вы шукаеце Мяне». Я — ГОСПАД, Які гаворыць пра праведнасьць, абвяшчае справядлівасьць.
Калі ж яны ішлі паведаміць вучням Ягоным, вось, Ісус сустрэў іх, кажучы: «Радуйцеся!» І яны, падыйшоўшы, абнялі ногі Ягоныя, і пакланіліся Яму.
Хто адлучыць нас ад любові Хрыстовае? Прыгнёт, ці ўціск, ці перасьледваньне, ці голад, ці галізна, ці небясьпека, ці меч?
ані вышыня, ані глыбіня, ані другое якое стварэньне ня зможа адлучыць нас ад любові Божае, што ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.