НАВУМА 3:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І кіну агіднасьць на цябе, і зьняважу цябе, і выстаўлю цябе як відовішча. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І закідаю цябе мярзотамі, зраблю цябе пагарджанаю і выстаўлю цябе на паглум. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І закідаю цябе агіднасцямі, і абкладу цябе знявагамі, і выстаўлю цябе на пасмешышча. |
І станецца Бабілон руінаю, прыстанішчам цмокаў, страхоцьцем і пасьмешышчам, і бязьлюдзьдзем.
вось, Я зьбяру ўсіх палюбоўнікаў тваіх, якім ты спагадала, і ўсіх тых, якіх кахала, і ўсіх тых, якіх ненавідзела, і зьбяру іх з усіх бакоў супраць цябе, і адкрыю голасьць тваю перад імі, і яны ўбачаць усю голасьць тваю.
І загадаў ГОСПАД супраць цябе, [Нініва]: «Больш ня будзе сеяцца [насеньне] імя твайго. З дому багоў тваіх Я вынішчу [ідалаў] рэзьбленых і [ідалаў] літых. Я зраблю магілу тваю, бо ты праклятая».
Ты напоўніўся ганьбаю замест славы; напіся таксама ты і пакажы неабрэзанасьць тваю. Зьвернецца да цябе келіх правіцы ГОСПАДА, і ганьба — на славу тваю,
Гэта горад вясёлы, які жыве бясьпечна, які кажа ў сэрцы сваім: «Я, і няма больш [нікога]». Вось, ён стаў пусткаю, логвішчам для зьвяроў! Кожны, хто праходзіць каля яго, сьвісьне і махне рукою сваёй.
Калі вы не паслухаеце, і калі ня прыймеце да сэрца, каб даваць славу імені Майму, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Я пашлю на вас праклён і пракляну дабраславенствы вашыя, і нават ужо праклінаю, бо вы ня прыймаеце [гэтага] да сэрца.
Вось, Я пакараю насеньне вашае і накідаю гной на абліччы вашыя, гной сьвяточных [ахвяраў] вашых, і вынясуць вас разам з ім.
І Я таксама зраблю вас пагрэбаванымі і прыніжанымі перад усім народам, бо няма сярод вас тых, якія захоўваюць шляхі Мае і падымаюць аблічча на Закон.
абражаюць нас, мы молімся; мы сталіся, як адкіды гэтага сьвету, як сьмецьце для ўсіх да цяпер.
Бо я думаю, што Бог нас, апосталаў, паставіў за апошніх, быццам на сьмерць асуджаных, бо мы сталіся відовішчам для сьвету, для анёлаў і для людзей.
ці то самі выстаўляныя на зьнявагі і зьдзекі, ці то стаўшыся супольнікамі тых, якія пераносяць такое.
Як Садом і Гамора і вакалічныя гарады, якія падобна да іх жылі ў распусьце і за іншым целам хадзілі, падпаўшы пад кару вечнага агню, пастаўленыя за прыклад, —