МАЦЬВЕЯ 5:27 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Вы чулі, што сказана старадаўнім: “Не чужалож”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вы чулі, што сказана продкам: «Ня чыні пералюбу». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Чулі, што сказана: “Не чужалож”? |
Хто чужаложыць з жанчынаю, той бязглузды; загубіць душу сваю той, хто гэтак чыніць.
Не ўваходзь да жонкі бліжняга твайго, выліваючы насеньне; праз гэта [станешся] ты нячысты.
Калі хто будзе чужаложыць з жонкай бліжняга свайго, сьмерцю памрэ і чужаложнік, і чужаложніца.
Яшчэ чулі вы, што сказана старадаўнім: “Не прысягай фальшыва, але спаўняй перад Госпадам прысягі твае”.