МАЦЬВЕЯ 27:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І не адказаў яму ніводнага слова, так што ваявода надта дзівіўся. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І не адказваў яму на ніводнае слова, так што намесьнік вельмі зьдзіўляўся. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Ён не адказаў яму на ніводнае слова, так што намеснік вельмі дзівіўся. |
Вось я і дзеці, якіх даў мне ГОСПАД. Мы — на знак і на перасьцярогу ў Ізраілі ад ГОСПАДА Магуцьцяў, Які жыве на гары Сыён.
Паслухай, прашу, Егошуа, сьвятар вялікі, ты і бліжнія твае, якія сядзяць перад абліччам тваім, бо яны — мужы, [якім будзе] знак. Бо вось, Я прывяду слугу Майго, Парастка.
А Ісус маўчаў. І, адказваючы, першасьвятар сказаў Яму: «Заклінаю Цябе Богам Жывым, каб Ты сказаў нам, ці Ты — Хрыстос, Сын Божы?»
І ўвайшоў ён ізноў у прэторыю, і кажа Ісусу: «Адкуль Ты?» Ісус жа ня даў яму адказу.
Бо я думаю, што Бог нас, апосталаў, паставіў за апошніх, быццам на сьмерць асуджаных, бо мы сталіся відовішчам для сьвету, для анёлаў і для людзей.