І сказаў ГОСПАД Майсею: «Дакуль будзе зьневажаць Мяне народ гэты? Дакуль ня будзе ён верыць усім знакам, якія Я ўчыніў сярод іх?
МАРКА 16:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Нарэшце Ён зьявіўся Адзінаццаці, калі яны ўзьлягалі пры стале, і дакараў за недаверства іхняе і жорсткасьць сэрца, што не паверылі тым, якія бачылі Яго ўваскросшага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Нарэшце зьявіўся самім адзінаццацём, калі яны ўзьляжалі на вячэры, і дакараў іх за няверства і жорсткасьць сэрца, што не паверылі тым, якія бачылі Яго ўваскрэслага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Нарэшце паказаўся Ён адзінаццаці, калі яны ўзлягалі пры стале, і дакараў іх за недаверства і закамянеласць сэрца, што не паверылі тым, што бачылі Яго ўваскрослага. |
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Дакуль будзе зьневажаць Мяне народ гэты? Дакуль ня будзе ён верыць усім знакам, якія Я ўчыніў сярод іх?
Тады пачаў Ён дакараць гарады, у якіх найбольш сталася цудаў Ягоных, за тое, што яны не навярнуліся:
А Ісус сказаў ім: «Дзеля недаверства вашага. Бо сапраўды кажу вам: калі вы маеце веру, як гарчычнае зерне, і скажаце гары гэтай: “Перайдзі адгэтуль туды”, дык яна пяройдзе; і нішто ня будзе немагчымым для вас.
І кажа ім: «Няўжо і вы такія няцямкія? Няўжо не разумееце, што ўсё, што звонку ўваходзіць у чалавека, ня можа яго апаганіць,
І Ён сказаў ім: «О, бяздумныя і павольныя сэрцам, каб верыць усяму, што гаварылі прарокі!
Іншыя вучні тады сказалі яму: «Мы бачылі Госпада». А ён сказаў ім: «Калі ня ўбачу на руках Ягоных ранаў ад цьвікоў і ня ўткну пальца майго ў раны ад цьвікоў, і не ўлажу рукі маёй у бок Ягоны, не паверу».
І праз восем дзён ізноў былі ў доме вучні Ягоныя, і Тамаш з імі. Прыходзіць Ісус пры замкнёных дзьвярах, і стаў пасярэдзіне, і сказаў: «Супакой вам!»
Потым кажа да Тамаша: «Дай сюды палец твой і паглядзі рукі Мае; дай руку тваю і ўткні ў бок Мой; і ня будзь бязьверным, але верным».
Пасьля гэтага ізноў зьявіўся Ісус вучням Сваім ля мора Тыбэрыядзкага. Зьявіўся Ён вось як:
і перад якімі зьявіў Сябе жывым пасьля цярпеньняў Сваіх са шматлікімі доказамі, на працягу сарака дзён паказываючыся ім і кажучы пра Валадарства Божае.