І Ты трываў цярпліва іх шмат гадоў, і папярэджваў іх Духам Тваім праз прарокаў Тваіх, але яны ня слухаліся. І Ты аддаў іх у рукі народаў зямлі.
МАРКА 12:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І зноў паслаў іншага, і яго забілі, і многіх іншых адных білі, другіх забівалі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зноў іншага паслаў: і таго забілі; і многіх іншых то білі, то забівалі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паслаў яшчэ аднаго, і яго забілі, і многіх іншых: адных пакалечылі, другіх пазабівалі. |
І Ты трываў цярпліва іх шмат гадоў, і папярэджваў іх Духам Тваім праз прарокаў Тваіх, але яны ня слухаліся. І Ты аддаў іх у рукі народаў зямлі.
Ерусалім, Ерусалім, які забіваеш прарокаў і камянуеш пасланых да цябе! Колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх, як птушка зьбірае птушанят сваіх пад крылы, і вы не захацелі.
Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая нагарода вашая ў небе; бо так перасьледавалі прарокаў, якія былі раней за вас.
І зноў паслаў да іх іншага слугу, і яму камянямі разьбілі галаву, і выправілі, зьняважыўшы.
Дык маючы яшчэ адзінага сына, улюбёнага свайго, урэшце паслаў і яго да іх, кажучы: “Пасаромеюцца сына майго”.