МАЛАХІІ 2:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Запавет Мой з ім быў жыцьцём [для яго], і Я даў яму страх, і ён баяўся Мяне, і перад абліччам імя Майго быў напоўнены страхам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Запавет Мой зь ім быў запавет жыцьця і міру, і Я даў яго яму дзеля страху, і ён баяўся Мяне і трымцеў перад імем Маім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Запавет Мой з ім быў дамоваю жыцця і супакою, і Я яго даў яму разам са страхам, і ён баяўся Мяне і шанаваў імя Маё. |
І Я заключу з імі запавет супакою, і прыбяру зьвяроў ліхіх з зямлі гэтай, і яны будуць жыць у пустыні бясьпечна, і будуць спаць у лясах.
І Я заключу з імі запавет супакою, і будзе гэта запавет вечны з імі. І Я ўмацую іх, і памножу, і сьвятыня Мая будзе сярод іх на вякі.
І ўбачыў гэта Пінхас, сын Элеазара, сына Аарона сьвятара, і ўстаў спаміж грамады, і схапіў дзіду ў руку сваю,
і пайшоў за мужчынам Ізраільцянінам пад заслону [намёту], і прабіў іх дзідаю абодвух, мужчыну Ізраільцяніна і жанчыну, праз улоньні. І спынілася кара на сыноў Ізраіля.
«Вазьмі лявітаў замест усіх першародных сыноў Ізраіля і жывёлу лявітаў замест жывёлы іхняй. І лявіты будуць Маімі. Я — ГОСПАД.
А потым няхай прыходзяць лявіты, каб служыць у Намёце Спатканьня, і ты ачысьціш іх, і ахвяруеш іх як ахвяру патрэсваньня.