І сабраў Давід увесь Ізраіль, ад Шыхору Эгіпецкага аж да ўваходу ў Хамат, каб перанесьці Каўчэг Божы з Кірыят-Ярыму.
ЛЯВІТ 8:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Пасьля зьбяры ўсю грамаду каля ўваходу ў Намёт Спатканьня». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і зьбяры ўсё супольства каля ўваходу ў скінію сходу. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пасля збяры ўсю супольнасць ля ўваходу ў палатку сустрэчы». |
І сабраў Давід увесь Ізраіль, ад Шыхору Эгіпецкага аж да ўваходу ў Хамат, каб перанесьці Каўчэг Божы з Кірыят-Ярыму.
І сабраў Давід усяго Ізраіля ў Ерусалім, каб прынесьці Каўчэг ГОСПАДА на месца ягонае, якое ён прыгатаваў для яго.
І сабралася ў Ерусаліме мноства народу спраўляць Сьвята Праснакоў у другі месяц, царква вельмі шматлікая.
І радзіліся валадар, і князі ягоныя, і ўся царква ў Ерусаліме, каб спраўляць Пасху ў другі месяц;
І радавалася ўся царква Юды, і сьвятары, і лявіты, і ўся царква, якая прыйшла з Ізраіля, і прыхадні, якія выйшлі з зямлі Ізраіля і жылі ў Юдзе.
Тады паклікаў Салямон старшыняў Ізраіля і ўсіх галоваў плямёнаў, князёў [дамоў] бацькоў сыноў Ізраіля, у Ерусалім, каб перанесьці Каўчэг Запавету ГОСПАДА з гораду Давіда, значыць з Сыёну.
І валадар Салямон і ўся грамада Ізраіля, якая сабралася пры ім перад Каўчэгам, ахвяроўвалі авечак і валоў, якіх нельга было палічыць і запісаць з прычыны мноства.
І сабраўся народ, як адзін чалавек, на плошчы, якая перад Брамай Воднаю, і сказалі Эзры кніжніку, каб прынёс кнігу Закону Майсея, якую ГОСПАД загадаў [выконваць] Ізраілю.
Бо Ён не пагардзіў і ня брыдзіўся нэндзай прыгнечанага, і не схаваў аблічча Свайго ад яго, але пачуў яго, калі той галасіў да Яго.
І сьвятар, які ачышчае, паставіць чалавека ачышчанага з усім гэтым перад абліччам ГОСПАДА каля ўваходу ў Намёт Спатканьня.
«Вазьмі Аарона і сыноў ягоных, адзеньне, алей памазаньня, бычка на ахвяру за грэх, два бараны і кош прэсных хлябоў.
Майсей зрабіў так, як яму ГОСПАД загадаў, і грамада сабралася каля ўваходу ў Намёт Спатканьня.
«Вазьмі кій і зьбярыце грамаду, ты і Аарон, брат твой, і прамоўце да скалы перад вачыма іхнімі, і яна дасьць ваду. І ты выведзеш ваду са скалы, і напоіш грамаду і жывёлу ейную».
Адтуль [рушылі] ў Бээр. Гэта тая студня, пра якую сказаў ГОСПАД Майсею: «Зьбяры народ, і Я дам яму вады».