І Я зраблю з цябе вялікі народ, і дабраслаўлю цябе, і ўзьвялічу імя тваё, і будзеш ты дабраславенствам.
ЛЯВІТ 26:45 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я прыгадаю ім запавет Мой з продкамі іхнімі, якіх Я вывеў з зямлі Эгіпецкай на вачах народаў, каб быць іх Богам. Я — ГОСПАД!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) нагадаю ім пра запавет іхні з продкамі, якіх вывеў Я зь зямлі Егіпецкай перад вачыма народаў, каб быць іхнім Богам. Я Гасподзь. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык прыгадаю Я ім запавет Мой з продкамі, якіх вывеў Я з зямлі Егіпецкай перад абліччам усіх народаў, каб быць іх Богам. Я — Госпад!”» |
І Я зраблю з цябе вялікі народ, і дабраслаўлю цябе, і ўзьвялічу імя тваё, і будзеш ты дабраславенствам.
У той дзень заключыў ГОСПАД з Абрамам запавет, кажучы: «Я даю гэтую зямлю насеньню твайму, ад ракі Эгіпецкай аж да вялікай ракі, ракі Эўфрат:
I зьявіўся яму ГОСПАД у тую ноч, і сказаў: «Я — Бог Абрагама, бацькі твайго. Ня бойся, бо Я з табою; і дабраслаўлю цябе, і памножу насеньне тваё дзеля Абрагама, слугі Майго».
I вось, Я з табою, і буду захоўваць цябе ўсюды, куды ты пойдзеш, і вярну цябе ў гэтую зямлю, бо Я не пакіну цябе, пакуль не зраблю таго, што Я сказаў табе».
і Я ўзгадаю запавет Мой, якi паміж Мною і вамі і ўсякай душой жывою ў-ва ўсякім целе, і ня будзе больш водаў патопу, каб нішчыць усякае цела.
і ўзгадаў на іх дзеля запавету Свайго, і пашкадаваў іх дзеля мноства міласэрнасьці Сваёй,
I пачуў Бог стагнаньні іхнія, і ўзгадаў Бог запавет Свой з Абрагамам, Ісаакам і Якубам.
Дзеля гэтага скажы сынам Ізраіля: “Я — ГОСПАД, і Я выведу вас з-пад ярма Эгіпецкага, і выратую вас з няволі іхняе, і вызвалю вас рамяном узьнятым і судамі вялікімі.
I Я прывяду вас у тую зямлю, пра якую Я падняў руку Сваю, каб даць яе Абрагаму, Ісааку і Якубу, і дам яе вам на ўласнасьць. Я — ГОСПАД”».
Але зрабіў [іначай] дзеля імя Майго, каб не было яно зьняважана ў вачах народаў, бо Я вывеў іх на вачах іхніх.
Але Я адвярнуў руку Маю і зрабіў [іначай] дзеля імя Майго, каб не зьняважыць яго ў вачах народаў, бо Я вывеў іх на вачах іхніх.
Але зрабіў [іначай] дзеля імя Майго, каб не было яно зьняважана ў вачах народаў, сярод якіх яны былі, на вачах якіх Я аб’явіўся ім, каб вывесьці іх з зямлі Эгіпецкай.
бо Я — ГОСПАД, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай, каб быць для вас Богам. Будзьце сьвятымі, бо Я — Сьвяты!
Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай, каб даць вам зямлю Ханаан і каб быць вашым Богам!
Калі ж праступак іхні — багацьце сьвету, і ўпадак іхні — багацьце паганаў, дык наколькі больш поўнасьць іхняя?
бо ГОСПАД, Бог твой, — Бог міласэрны, Ён не пакіне цябе, і ня зьнішчыць, і не забудзецца пра запавет з бацькамі тваімі, які заключыў з імі.
Памятай слугаў Тваіх, Абрагама, Ісаака і Якуба; і не глядзі на закамянеласьць народу гэтага і на бязбожнасьць ягоную, і на грахі ягоныя,