кожную малітву, кожнае маленьне, якое будзе ад нейкага чалавека або ад усяго народу Твайго, Ізраіля, калі кожны з іх адчуе плягуў сэрцы сваім, і выцягне далоні свае да Дому гэтага,
ЛЯВІТ 13:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Пасьля сямі дзён сьвятар зноў агледзіць яго. І вось, пляма пацямнела і не пашырылася на скуры, і сьвятар прызнае яго чыстым; гэта лішай, дык няхай ён вымые адзеньне сваё і будзе чысты Біблія (пераклад В. Сёмухі) на сёмы дзень сьвятар зноў агледзіць яго, і калі струпля менш прыкметная і не пашырылася струпля па скуры, дык сьвятар павінен абвясьціць яго чыстым: гэта лішай, і няхай ён абмые вопратку сваю, і будзе чысты. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пасля сямі дзён зноў яго агледзіць. Калі пляма пацямнее і не пашырыцца на скуры, то святар прызнае яго чыстым; гэта лішай, дык хай чалавек вымые адзенне сваё і будзе чысты. |
кожную малітву, кожнае маленьне, якое будзе ад нейкага чалавека або ад усяго народу Твайго, Ізраіля, калі кожны з іх адчуе плягуў сэрцы сваім, і выцягне далоні свае да Дому гэтага,
І слуга Твой праз іх будзе навучаны. Хто захоўвае іх, [будзе мець] нагароду вялікую.
Трысьціны надламанай ня зломіць, і лёну, які дыміцца, не патушыць. Ён прынясе суд у праўдзе.
І кожны, хто будзе несьці падліну іхнюю, няхай вымые адзеньне сваё і будзе нячысты да вечара.
І той, хто нёс бы падліну іхнюю, няхай вымые адзеньне сваё і будзе нячысты да вечара, бо яны нячыстыя для вас.
Калі хто зьесьць падліну тую, няхай памые адзеньне сваё і будзе нячысты да вечара. І той, хто будзе несьці падліну тую, няхай вымые адзеньне сваё і будзе нячысты да вечара.
«Калі ў чалавека на скуры цела ягонага зьявіцца пухліна, або лішай, або белая пляма, і будзе на скуры цела ягонага хвароба праказы, няхай прывядуць яго да Аарона сьвятара, або да аднаго з сыноў ягоных, сьвятароў.
У сёмы дзень сьвятар агледзіць яго. І вось, пляма не павялічылася і не пашырылася на скуры, і адасобніць яго сьвятар яшчэ на сем дзён.
А калі лішай пашырыўся па скуры пасьля таго, як ён стаў перад сьвятаром для праверкі, ён другі раз павінен стаць перад сьвятаром.
Ачышчаны памые адзеньне сваё, абголіць усе валасы свае, і вымыецца ў вадзе, і будзе чысты. Пасьля ачышчаны ўвойдзе ў табар і будзе жыць сем дзён па-за намётам сваім.
Дык, улюбёныя, маючы такія абяцаньні, ачысьцім сябе ад усякага бруду цела і духа, зьдзяйсьняючы сьвятыя рэчы ў страху Божым.
Яны сапсаваліся, яны ня ёсьць сынамі Ягонымі з прычыны заганў сваіх, пакаленьне падступнае і крывадушнае.
будзем падыходзіць са шчырым сэрцам, у поўні веры, пакрапіўшы сэрцы, [каб ачысьціць] ад сумленьня злога, і абмыўшы цела чыстай вадою.
якія толькі ў ежы і пітве, і розных абмываньнях і пастановах цела, якія пастаўленыя да часу выпраўленьня.
бо ўсе мы шмат спатыкаемся. Хто не спатыкаецца ў слове, той дасканалы чалавек, які мае моц, каб зацугляць і ўсё цела.