ЛЯВІТ 11:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Кожную жывёлу, у якой раздвоеныя капыты і глыбокі разрэз на капыце, і якая жуе жвайку, можаце есьці. Біблія (пераклад В. Сёмухі) усякае быдла, у якога расшчэпленыя капыты і на капытах глыбокі разрэз, і якое жуе жуйку, ежце; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) кожную жывёліну, у якой цалкам раздвоеныя капыты і на іх глыбокі разрэз і якая жуе жвайку, тую можаце есці. |
«Прамоўце да сыноў Ізраіля, кажучы: “Вось жывёлы з усіх жывёлаў зямных, якіх можаце есьці.
Кожная жывёла, якая мае капыты раздвоеныя, але ня мае разрэзу і не жуе жвайку, будзе нячыстая для вас. Кожны, хто дакранецца яе, станецца нячыстым.
Але з тых, якія маюць раздвоеныя капыты і якія жуюць жвайку, ня ешце вярблюда, бо ён жуе жвайку, але ня мае раздвоеных капытоў, нячысты ён для вас;
і сьвіньню, бо яна мае раздвоеныя капыты і на капытах разрэз глыбокі, але не жуе жвайку, нячыстая яна для вас.
А гэтыя былі высакароднейшыя, чым у Тэсалоніцы; яны прынялі слова з усёй ахвотаю, штодня дасьледуючы Пісаньне, ці гэтак яно ёсьць.
Дзеля гэтага: «Выйдзіце спасярод іх і аддзяліцеся, — кажа Госпад, — і не дакранайцеся да нячыстага, і Я прыйму вас».
І кожную жывёлу, якая мае разьдзеленыя капыты і на абодвух капытах глыбокі разрэз, і тую жывёлу, якая жуе жвайку, будзеце есьці.
І сьвіньня, хоць капыты ў яе разьдзеленыя, але яна не жуе жвайку, будзе для вас нячыстай; мяса яе ня ешце і падліны не дакранайцеся.