ЛІКІ 8:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо Мае ўсе першародныя з сыноў Ізраіля, як з людзей, так і з жывёлы. Ад таго дня, у які Я выгубіў усё першароднае ў зямлі Эгіпецкай, Я іх пасьвяціў для Сябе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо Мае ўсе першынцы ў сыноў Ізраілевых, ад чалавека да быдла: у той дзень, калі Я пабіў усіх першынцаў у зямлі Егіпецкай, Я асьвяціў іх Сабе Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо мае ўсе першародныя з сыноў Ізраэля, як з людзей, так і з жывёлы. Ад дня, у які ўдарыў Я па ўсім першародным у зямлі Егіпецкай, Я іх пасвяціў Сабе. |
I сталася а палове ночы, і забіў ГОСПАД усіх першародных у зямлі Эгіпецкай, ад першароднага фараона, які сядзеў на пасадзе сваім, аж да першароднага вязьня, які ў вязьніцы, і ўсіх першародных у жывёлы.
«Пасьвяці Мне ўсіх першародных, што адкрываюць усякае ўлоньне ў сыноў Ізраіля, у чалавека і ў жывёлы. Мае яны».
I Я асьвячу Намёт Спатканьня і ахвярнік; і Аарона і сыноў ягоных асьвячу, каб яны былі сьвятарамі Маімі.
І таксама даў ім суботы Мае, каб былі знакам паміж Мною і імі, каб ведалі, што Я— ГОСПАД, Які асьвячае іх.
Першароднае з быдла, якое першароднае для ГОСПАДА, ці то вол, ці то баран, ніхто ня можа пасьвяціць [Госпаду], бо яны — ГОСПАДАВЫ.
Бо Мой кожны першародны. У той дзень, калі ў зямлі Эгіпецкай Я выбіў усё першароднае, Я пасьвяціў для Сябе ўсё першароднае ў Ізраілі, ад чалавека аж да жывёлы. Яны Мае! Я — ГОСПАД!»
як напісана ў Законе Госпада: «Усякі хлопчык, які адкрывае ўлоньне, будзе названы сьвятым Госпада»,
як Таму, Каго Айцец асьвяціў і паслаў у сьвет, вы кажаце: “Блюзьніш”, таму што сказаў: “Я — Сын Божы”?
Наколькі, думаеце, цяжэйшае кары варты той, хто Сына Божага патаптаў, і кроў запавету, якою ён асьвячоны, за звычайную палічыў, і Духа ласкі зьняважыў?
Вераю ўчыніў ён Пасху і праліцьцё крыві, каб не крануў іх той, які нішчыў першародных.
Захацеўшы, Ён спарадзіў нас словам праўды, каб быць нам нейкім пачаткам стварэньняў Ягоных.