ЛІКІ 7:30 - Біблія (пераклад А.Бокуна) У чацьвёрты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Рубэна Эліцур, сын Шэдэура. Біблія (пераклад В. Сёмухі) На чацьвёрты дзень правадыр сыноў Рувімавых Эліцур, сын Шадаураў; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У чацвёрты дзень князь сыноў Рубэна, Элісур, сын Сэдэура, |
З поўдня будзе сьцяг табару Рубэна з дружынамі сваімі, а князем сыноў Рубэна [будзе] Эліцур, сын Шэдэура.
і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Эліява, сына Хэлёна.
Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,