ЛІКІ 3:51 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І аддаў Майсей срэбра выкупу Аарону і сынам ягоным паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА, як загадаў ГОСПАД Майсею. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і аддаў Майсей срэбра выкупу Аарону і сынам ягоным па слове Гасподнім, як загадаў Гасподзь Майсею. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І аддаў Майсей срэбра выкупу Аарону і сынам, згодна загаду, як сказаў яму Госпад. |
Памятайце Закон Майсея, слугі Майго, які Я загадаў яму на Харэве для ўсяго Ізраіля, пастановы і суды.
І надта разгневаўся Майсей, і сказаў ГОСПАДУ: «Не прыймай ахвяры іхняй! У ніводнага з іх я ня ўзяў нават асла, і нікога з іх я не пакрыўдзіў».
Ад першародных сыноў Ізраіля атрымаў [Майсей] срэбра тысячу трыста шэсьцьдзясят пяць [сыкляў] паводле сыкля сьвятыні.
Калі другія атрымліваюць уладу над вамі, ці ня больш мы? Але мы не скарысталі з гэтае ўлады, але ўсё вытрымліваем, каб не ўчыніць якое перашкоды Эвангельлю Хрыстоваму.
пасьвіце Божы статак, які ў вас, гледзячы за ім не пад прынукаю, але добраахвотна, і не дзеля прыбыткаў, але з ахвотаю,