ЛІКІ 26:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) а сыны Эліява: Нэмуэль, Датан і Абірам. Датан і Абірам — гэта тыя пакліканыя грамадою, якія збунтаваліся супраць Майсея і Аарона разам з Карахам, калі яны паднялі бунт супраць ГОСПАДА, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сыны Эліява: Нэмуіл, Датан і Авірон. Гэта тыя Датан і Авірон, якіх клічуць на сход, якія ўчынілі бунт супроць Майсея і Аарона разам з саўдзельнікамі Карэя, калі гэтыя ўчынілі бунт супроць Госпада; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яго сыны: Намуэль, Датан і Абірам. Датан і Абірам — гэта тыя князі народа, якія ўзбунтаваліся супраць Майсея і Аарона ў час бунту Корэ, калі яны паднялі бунт супраць Госпада, |
Гэтыя пакліканыя з усёй грамады, князі пакаленьняў бацькоў сваіх і начальнікі тысячаў Ізраіля.
Гора ім, бо яны пайшлі шляхам Каіна, паддаліся падману нагароды Білеама, і ва ўпартасьці загінулі, як Карах.