I на вінаграднай лазе — тры галінкі. І яна, калі вырасла, расквітнела квеценьню сваёй, насьпелі гронкі вінаграду ейнага.
ЛІКІ 17:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася назаўтра, і ўвайшоў Майсей у Намёт Спатканьня, і вось, заквітнеў кій Аарона з дому Левія, і выпусьціў пупышкі, закрасаваў і вырасьлі сьпелыя мігдалы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) На другі дзень увайшоў Майсей у скінію сходу, і вось, посах Ааронаў, ад дома Лявіінага, зацьвіў, пусьціў парасткі, даў цьвет і ўрадзіў міндаліны. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) на другі дзень, вярнуўшыся, Майсей убачыў, што закрасаваў кій Аарона з пакалення Леві і што выраслі кветкі з набухлых пупышак, якія, закрасаваўшы, ператварыліся ў міндаль. |
I на вінаграднай лазе — тры галінкі. І яна, калі вырасла, расквітнела квеценьню сваёй, насьпелі гронкі вінаграду ейнага.
«Як яблына сярод дрэваў лясных, так любы мой сярод хлопцаў. У ценю ягоным прывабным я села, і плод ягоны салодкі для паднябеньня майго.
У той дзень Парастак ГОСПАДА будзе красою і славаю, а плод зямлі — гонарам і ўслаўленьнем для тых, якія застануцца ў Ізраілі.
І даведаюцца ўсе дрэвы палявыя, што Я — ГОСПАД, Які панізіў дрэва высокае і ўзвысіў дрэва нізкае, Які высушыў дрэва зялёнае і зазеляніў дрэва ссохлае. Я, ГОСПАД, прамовіў [гэта] і зрабіў”».
Але ў гневе была яна вырваная, кінутая на зямлю, і вецер усходні высушыў плады ейныя, былі паламаныя і высахлі галіны ейныя, і агонь зьеў яе.
І выйшаў агонь з галінаў ейных, і зьеў плады ейныя, і няма ўжо ў яе галінаў моцных, скіпетра валадароў. Вось лямант, і будзе [над ёю] лямант”».
І прамовіў да Караха і да ўсёй грамады, кажучы: «Заўтра пакажа ГОСПАД, хто да Яго [належыць], і хто сьвяты, і каго наблізіць да Сябе; і каго Ён выбраў, таго Ён наблізіць да Сябе.
І станецца, што каго з іх Я абяру, таго кій заквітнее, і Я спыню [нараканьні] сыноў Ізраіля супраць Мяне, якімі яны наракаюць вам».
І вынес Майсей ад аблічча ГОСПАДА ўсе кіі да ўсіх сыноў Ізраіля, і яны ўбачылі, і кожны ўзяў кій свой.
які мае залатую кадзільню і каўчэг запавету, які абкладзены з усіх бакоў золатам, у якім залатая пасудзіна з маннай, і кій Аарона, што расквітнеў, ітабліцы запавету,