і не закрый беззаконьня іхняга, і грэх іхні няхай ня будзе выцерты перад абліччам Тваім, бо яны зьняважылі [Цябе] перад тымі, што будуюць.
КАЛАСЯНАЎ 2:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) сьцёршы рукапіс пастановаў, што былі супраць нас; і забраў яго спасярод, прыбіўшы да крыжа, Біблія (пераклад В. Сёмухі) скасаваўшы вучэньнем былое пра нас рукапісаньне, якое было супроць нас, і Ён узяў яго з асяродзьдзя і цьвікамі прыбіў да крыжа; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) скасаваўшы напісаную рукою пастанову, якая асуджала нас і была супраць нас, і ўзяў Яго з асяроддзя нашага, і, прыбіўшы цвікамі Яго да крыжа, |
і не закрый беззаконьня іхняга, і грэх іхні няхай ня будзе выцерты перад абліччам Тваім, бо яны зьняважылі [Цябе] перад тымі, што будуюць.
І паклікалі пісараў валадарскіх у трынаццаты дзень першага месяца, і яны напісалі ўсё, што загадаў Аман, да сатрапаў валадара і да ваяводаў, якія ў кожнай акрузе, і князям кожнага народу, у кожную акругу пісьмом ейным і кожнаму народу — моваю ягонай; напісалі ад імя валадара Ахашвэроша і запячаталі сыгнэтам валадара.
І вы напішыце пра Юдэяў, што добра ў вачах вашых, у імя валадара, і запячатайце сыгнэтам валадарскім; бо ліст, напісаны ў імя валадара і запячатаны сыгнэтам валадарскім, нельга зьмяніць».
Я разьвеяў, як хмару, правіны твае, і грахі твае — як воблака. Вярніся да Мяне, бо Я адкупіў цябе!
І скажуць: «Прастуйце, прастуйце [дарогу], рыхтуйце шлях, прыбярыце перашкоды са шляху народу Майго».
Былі яны абое праведныя перад Богам, ходзячы паводле прыказаньняў і пастановаў Госпада беззаганна.
Дык калі вы памерлі разам з Хрыстом для стыхіяў сьвету, чаго ж, быццам жывучы ў сьвеце, трымаецеся пастановаў:
Бо таямніца беззаконьня ўжо дзейнічае, няхай толькі той, што трымае цяпер, будзе забраны спасярод.
Калі кажа “новы”, учыніў старым першы; а тое, што старэе і здаўніваецца, блізкае, каб шчэзнуць.
Ён грахі нашыя Сам узьнёс у целе Сваім на дрэва, каб мы, памёршы дзеля грахоў, жылі ў праведнасьці; ранамі Ягонымі вы аздароўленыя.