І знойдзены ў замку Ахмэце, у палацы, які ў краіне Мідзянаў, адзін сувой, і ў ім напісана так: «Каб памятаць.
ЕРАМІІ 36:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «Вазьмі сабе скрутак кнігі і запішы на ім усе словы, якія Я прамовіў да цябе пра Ізраіль, пра Юду і пра ўсе народы ад дня, калі Я [пачаў] прамаўляць да цябе, ад дзён Ёсіі аж да дня сёньняшняга. Біблія (пераклад В. Сёмухі) вазьмі сабе кніжны скрутак і напішы на ім усе словы, якія Я казаў табе пра Ізраіля і пра Юду і пра ўсе народы з таго дня, як Я пачаў гаварыць табе, ад дзён Ёсіі - да гэтага дня; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Вазьмі скрутак для пісьма і запішы на ім усе словы, якія Я сказаў табе супраць Ізраэля ды Юды і супраць усіх народаў ад дня, калі Я пачаў гаварыць да цябе, ад дзён Осіі аж да гэтага дня. |
І знойдзены ў замку Ахмэце, у палацы, які ў краіне Мідзянаў, адзін сувой, і ў ім напісана так: «Каб памятаць.
Хто мне дасьць таго, хто паслухае мяне? Вось подпіс мой. Няхай Усемагутны адкажа мне! Вось кніга, якую напісаў супраціўнік мой,
Ахвяры і дары не даспадобы Табе; вушы Ты мне расчыніў. Цэласпаленьняў і ахвяры за грэх Ты не вымагаеш.
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Запішы гэта на памятку ў кнігу, і ўлажы ў вушы Егошуа, што Я вынішчаючы, вынішчу памяць пра Амалека пад небам!».
І сказаў ГОСПАД да мяне: «Вазьмі сабе табліцу вялікую і напішы на ёй літарамі чалавечымі: “Магер-Шалал-Хаш-Баз”».
Глядзі, Я стаўлю цябе сёньня над народамі і валадарствамі, каб вырываў і разбураў, каб нішчыў і руйнаваў, каб садзіў і будаваў».
«Перш, чым Я ўфармаваў цябе ва ўлоньні [маці], Я ведаў цябе; перш, чым ты выйшаў з чэрава, Я пасьвяціў цябе, прарокам для народаў Я паставіў цябе».
І выцягнуў ГОСПАД руку Сваю, і дакрануўся да вуснаў маіх, і сказаў ГОСПАД мне: «Вось, Я кладу слова Маё ў вусны твае.
«Ад трынаццатага году Ёсіі, сына Амона, валадара Юды, аж да дня гэтага, гэта значыць дваццаць тры гады, было слова ГОСПАДА да мяне, і я прамаўляў да вас, устаючы ноччу, прамаўляў, а вы ня слухалі.
І паслалі ўсе князі да Баруха Егудыя, сына Нэтаніі, сына Шэлеміі, сына Кушы, кажучы: «Вазьмі ў руку тваю скрутак, з якога ты чытаў у вушы народу, і прыходзь!» І ўзяў Барух, сын Нэрыі, скрутак у руку сваю, і прыйшоў да іх.
І Барух сказаў ім: «Вуснамі сваімі ён дыктаваў мне ўсе словы гэтыя, а я запісваў іх атрамантам у кнізе».
І сталася, калі Егудый прачытваў тры ці чатыры слупкі, адразаў іх валадар сьцізорыкам пісарскім і кідаў у агонь, які [быў] у жарніцы, пакуль увесь скрутак не згарэў у агні, які [быў] у жарніцы.
А пра Егаякіма, валадара Юды, скажаш: “Гэта кажа ГОСПАД. Ты спаліў скрутак гэты, кажучы: "Навошта ты напісаў у ім, кажучы: “Прыходзячы, прыйдзе валадар Бабілонскі і зьнішчыць зямлю гэтую, і вынішчыць з яе людзей і быдла”?"
Таму пойдзеш ты і прачытаеш са скрутка словы ГОСПАДА, якія ты напісаў з вуснаў Маіх, у вушы народу ў Доме ГОСПАДА ў дзень посту. Таксама ў вушы ўсяго Юды, які прыходзіць з гарадоў сваіх, прачытаеш [гэта].
Слова, якое прамовіў Ярэмія прарок да Баруха, сына Нэрыі, калі ён запісаў словы гэтыя ў кнігу з вуснаў Ярэміі ў чацьвёртым годзе Егаякіма, сына Ёсіі, валадара Юды, кажучы:
І напісаў Ярэмія ў адной кнізе ўсё ліха, якое мела прыйсьці на Бабілон, усе словы гэтыя, напісаныя супраць Бабілону.
Пішучы, напісаў Я для яго найвялікшыя рэчы Закону Майго, але яны за чужое палічылі гэта.
Тады Я сказаў: “Вось, іду (на пачатку кнігі напісана пра Мяне) учыніць, Божа, волю Тваю”».