І сказаў Давід Урыі: «Застанься тут сёньня, а заўтра я адпушчу цябе». І застаўся Урыя ў Ерусаліме на той дзень, і на другі.
ЕРАМІІ 2:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Нават калі ты будзеш мыцца содаю і будзеш ужываць шмат мыла, пляма беззаконьня твайго [застанецца] перад абліччам Маім, кажа Госпад ГОСПАД. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму хоць бы ты ўмыўся мылам і шмат ужыў на сябе шчолаку, - бязбожнасьць твая пазначана перад Мною, кажа Гасподзь Бог. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Нават калі ты памыешся лугам і ўжывеш шмат попелу драўлянага, бруднай застанешся перад абліччам Маім у правіннасці сваёй, — кажа Госпад Бог. — |
І сказаў Давід Урыі: «Застанься тут сёньня, а заўтра я адпушчу цябе». І застаўся Урыя ў Ерусаліме на той дзень, і на другі.
Ты паклаў беззаконьні нашыя перад Сабою, нашыя схаваныя [грахі] — перад сьветласьцю аблічча Твайго.
Бо вочы Мае — на ўсе шляхі іхнія, і яны не схаваныя перад абліччам Маім і не схаванае беззаконьне іхняе перад вачыма Маімі.
Грэх Юды запісаны разцом жалезным, вастрыём дыямантавым высечаны на табліцы сэрцаў іхніх і на рагах ахвярнікаў іхніх,
Абмый ад ліхоты сэрца тваё, Ерусалім, каб ты быў уратаваны! Дакуль жа будуць у табе думкі твае нягодныя?
Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Гора гораду крыві, катлу, на якім іржа і з якога ржа не зыходзіць. Павыкідай з яго кавалак за кавалкам, жэрабя на іх ня будзе кідацца.