Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕРАМІІ 17:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 Грэх Юды запісаны разцом жалезным, вастрыём дыямантавым высечаны на табліцы сэрцаў іхніх і на рагах ахвярнікаў іхніх,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 Грэх Юдаў напісаны жалезным разцом, алмазным вастрыём накрэсьлены на скрыжалі сэрца іхняга і на рагах ахвярнікаў іхніх.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Грэх Юды запісаны жалезным пяром, высечаны дыяментавым лязом на табліцы сэрцаў іх і на рагах ахвярнікаў іх,

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 17:1
15 Крыжаваныя спасылкі  

Міласэрнасьць і праўда няхай не пакідаюць цябе, абвяжы імі шыю сабе і напішы іх на табліцах сэрца твайго,


Бо яўна [для ўсіх], што вы — ліст Хрыстовы, напісаны праз служэньне нашае не атрамантам, але Духам Бога Жывога, не на каменных табліцах, але на цялесных табліцах сэрца.


Навяжы іх на пальцы твае, напішы іх на табліцах сэрца твайго.


І памочыць сьвятар палец у крыві ахвяры за грэх, і памажа ёю рагі ахвярніка цэласпаленьня, а рэшту крыві вылье на падставу ахвярніка цэласпаленьня.


Калі ў Гілеадзе няправасьць, станецца [ўсё] марнотаю; [дарэмна] ў Гільгале валоў складаюць у ахвяру. Ахвярнікі іхнія — як крушня на разараным полі.


Вось, Я запісаў цябе на далонях Маіх, муры твае перада Мною заўсёды.


Нават калі ты будзеш мыцца содаю і будзеш ужываць шмат мыла, пляма беззаконьня твайго [застанецца] перад абліччам Маім, кажа Госпад ГОСПАД.


Абмый ад ліхоты сэрца тваё, Ерусалім, каб ты быў уратаваны! Дакуль жа будуць у табе думкі твае нягодныя?


І ня кажуць яны ў сэрцы сваім, што Я памятаю пра ўсю ліхоту іхнюю. Цяпер атачаюць іх учынкі іхнія, яны будуць перад абліччам Маім.


і сэрцы свае зрабілі як крэмень, каб ня чуць Закону і словаў, якія пасылаў ГОСПАД Магуцьцяў Духам Сваім праз рукі прарокаў; і быў гнеў вялікі ад ГОСПАДА Магуцьцяў.


Бо паводле ліку гарадоў тваіх, Юда, былі богі твае, і паводле ліку вуліцаў у Ерусаліме вы паставілі ахвярнікі на ганьбу, ахвярнікі, каб кадзіць Баалу.


Бо вось запавет, які Я заключу з домам Ізраіля пасьля дзён тых, кажа ГОСПАД. Я разьмяшчу Закон Мой у нутры іхнім, і ў сэрцы іхнім напішу яго, і буду для іх Богам, а яны будуць для Мяне народам.


бо Эфраім намножыў ахвярнікі, каб грашыць, былі ў яго ахвярнікі, каб грашыць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы