І валадар Бабілонскі загадаў забіць іх, і забіў іх у Рыўлі, у зямлі Хамат. І быў Юда выселены з зямлі сваёй.
ЕРАМІІ 13:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Гарады Нэгеву замкнутыя, і няма таго, хто адчыніць іх. Увесь Юда пайшоў у няволю, у няволю пайшоў цалкам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Паўднёвыя гарады зачынены, і няма каму адчыняць іх; Юда ўвесь заводзіцца ў палон, заводзіцца ў палон увесь цалкам. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гарады Нагэба замкнутыя, і няма, хто б адкрыў іх. Увесь Юда адведзены ў няволю, перайшоў цалкам. |
І валадар Бабілонскі загадаў забіць іх, і забіў іх у Рыўлі, у зямлі Хамат. І быў Юда выселены з зямлі сваёй.
І ўсе Ізраільцяне былі ўнесены ў сьпіс; і вось яны запісаныя ў кнігу валадароў Ізраіля і Юды, і былі пераселены ў Бабілон за правіны свае.
І будуць прыходзіць з гарадоў Юды і з ваколіцаў Ерусаліму, з зямлі Бэн’яміна, з Шэфэлі, з гор і з Нэгеву, прыносячы цэласпаленьні і ахвяры, ахвяры хлебныя і кадзіла і прыносячы ахвяры падзякі ў Дом ГОСПАДА.
Бо гэта кажа ГОСПАД: “Вось, Я зраблю цябе страхоцьцем для цябе і для ўсіх, хто любіць цябе. Яны ўпадуць ад мяча ворагаў сваіх, а вочы твае будуць глядзець на гэта! Усяго Юду Я выдам у рукі валадара Бабілону, і ён павядзе іх у няволю ў Бабілон, і будзе забіваць іх мячом.
ГОСПАД паказаў мне, і вось, два кашы фігаў пастаўлены перад сьвятыняй ГОСПАДА пасьля таго, як Навухаданосар, валадар Бабілонскі, вывеў з Ерусаліму Ехонію, сына Егаякіма, валадара Юды, і рамесьнікаў, і кавалёў, і завёў іх у Бабілон.
І Ехонію, сына Егаякіма, валадара Юды, і ўсіх выгнанцаў з Юды, якія пайшлі ў Бабілон, Я прывяду на месца гэтае, кажа ГОСПАД, бо Я зламлю ярмо валадара Бабілонскага».
І будуць купляць палі за срэбра, і будуць пісаць дамовы, і запячатваць іх, і клікаць сьведкаў у зямлі Бэн’яміна, у ваколіцах Ерусаліму, у гарадах Юды, у гарадах горных, у гарадах лагчынных і ў гарадах Нэгеву, бо Я вярну палонных іхніх, кажа ГОСПАД”».
У гарадах горных, у гарадах лагчынных, у гарадах Нэгеву, у зямлі Бэн’яміна, у ваколіцах Ерусаліму і ў гарадах Юды зноў будуць праходзіць авечкі праз рукі таго, хто [іх] лічыць, кажа ГОСПАД.
А рэшту народу, якая засталася ў горадзе, і ўцекачоў, якія здаліся яму, і рэшту народу, якая засталася, Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, выгнаў у Бабілон.
І забіў іх валадар Бабілонскі, і замардаваў іх у Рыўлі ў зямлі Хамат. І быў выгнаны Юда з зямлі сваёй.
Вось народ, які выгнаў [у няволю] Навухаданосар: у сёмым годзе — тры тысячы дваццаць тры Юдэі;
у дваццаць трэцім годзе Навухаданосара Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, выгнаў [у няволю] семсот сорак пяць душаў Юдэяў. Усіх [разам] — чатыры тысячы шэсьцьсот душаў.
Юдэя ўзята ў палон, [яна] ў горы і няволі вялікай, яна жыве паміж паганамі, не знаходзіць супачынку; усе перасьледвальнікі ейныя дагналі яе ў [месцах] цесных.
Ці ж [гэта] ня тыя словы, якія абвясьціў ГОСПАД праз рукі прарокаў ранейшых, калі Ерусалім быў заселены і ў супакоі, і гарады ягоныя вакол яго, і Нэгеў, і Шэфэля былі заселеныя?”»
І станецца, калі ня будзеш слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, і захоўваць, і выконваць усе прыказаньні Ягоныя і пастановы Ягоныя, якія я сёньня загадваю табе, тады прыйдуць на цябе ўсе гэтыя праклёны і споўняцца на табе.
І возьме ён у аблогу цябе ў-ва ўсіх брамах тваіх, пакуль не разваліць муры твае моцныя і высокія, у якіх ты меў надзею, у-ва ўсёй зямлі тваёй. І будзе трымаць цябе ў аблозе ў-ва ўсіх брамах тваіх у-ва ўсёй зямлі, якую даў табе ГОСПАД, Бог твой.
Разьдзяліце між сабой зямлю на сем частак; Юда няхай застаецца ў межах сваіх на поўдні, а дом Язэпа застанецца ў межах сваіх на поўначы.