Гэта тыя, якія перайшлі Ярдан у першы месяц, калі ён перапоўнены па-над берагі свае, і разагналі ўсіх, што жылі ў далінах на ўсходзе і на захадзе.
ЕРАМІІ 12:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі ты бег з пешымі і змучыўся, як будзеш бегчы з коньнікамі? І калі ў краіне супакою ты пачуваеш сябе бясьпечна, што ты будзеш рабіць у гушчары Ярдану? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ты зь пешымі бег, і яны стамілі цябе, як жа табе спаборнічаць з конямі? і калі ў краіне мірнай ты быў у бясьпецы, дык што будзеш рабіць у павадак Ярдана. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі, бегучы з пешымі, ты заморваешся, то як жа зможаш спаборнічаць з конямі? І калі ў краіне супакою ты пачуваў сябе бяспечна, дык што будзеш рабіць у гушчары Ярдана? |
Гэта тыя, якія перайшлі Ярдан у першы месяц, калі ён перапоўнены па-над берагі свае, і разагналі ўсіх, што жылі ў далінах на ўсходзе і на захадзе.
Душа сумуе ў-ва мне; дык з зямлі Ярданскай, з гор Гермону, з гары Міцар я пра Цябе ўспамінаю.
Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД пра людзей з Анатоту, якія шукаюць душу тваю, кажучы: “Не прароч у імя ГОСПАДА, і не памрэш ад рукі нашай”.
І сталася, калі Ярэмія скончыў прамаўляць усё, што загадаў яму ГОСПАД прамовіць да ўсяго народу, схапілі яго сьвятары, і прарокі, і ўвесь народ, кажучы: «Ты сьмерцю памрэш!
І загадаў валадар Ерахмээлю, сыну валадара, і Сэраі, сыну Азрыэля, і Шэлеміі, сыну Абдээля, схапіць Баруха пісара і Ярэмію прарока, але ГОСПАД схаваў іх.
Вось, ён выходзіць як леў з гушчара над Ярданам на паплавы зялёныя. Я ў момант змушу яго ўцякаць ад іх, а выбранага юнака пастаўлю над імі. Бо хто [падобны] да Мяне, або хто пакліча Мяне [на суд]? І які пастыр устаіць перад абліччам Маім?
Вось, ён выходзіць як леў з гушчару над Ярданам на паплавы зялёныя. Я ў момант змушу яго ўцякаць ад іх, а выбранага юнака пастаўлю над імі. Бо хто [падобны] да Мяне? І хто пакліча Мяне [на суд]? І які пастыр устаіць перад абліччам Маім?
І заледзь прыйшлі яны да Ярдану, і ногі сьвятароў, якія несьлі Каўчэг, уступілі ў ваду, — а Ярдан у пару жніва падымаецца аж да берагоў, —
Улюбёныя! Не зьдзіўляйцеся вогненнаму [выпрабаваньню], якое стаецца дзеля спакушэньня вас, нібы нешта дзіўнае здарылася.