Я зьмяту Ізраіля з аблічча зямлі, якую Я даў ім, і Дом, які Я асьвяціў для імя Майго, адкіну ад аблічча Майго. І станецца Ізраіль у прыказку і насьмешку ўсім народам,
ЕЗЭКІІЛЯ 5:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ты станешся ганьбаю і пасьмешышчам, перасьцярогай і пусткаю для народаў, якія вакол цябе, калі Я ўчыню супраць цябе суды ў гневе і лютасьці і ярасным пакараньні. Я, ГОСПАД, прамовіў гэта. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І будзеш пасьмешышчам і ганьбаю, прыкладам і жахам у народаў, якія вакол цябе, калі я зьдзейсьню над табою суд у гневе і лютасьці, і ў лютых карах, Я Гасподзь мовіў гэта, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і ты станеш ганьбай і пасмешышчам, перасцярогай і страхам для народаў, што цябе акружаюць, калі споўню Я суды на цябе ў абурэнні, і ў лютасці, і ў пакараннях гневу. Я, Госпад, сказаў гэта. |
Я зьмяту Ізраіля з аблічча зямлі, якую Я даў ім, і Дом, які Я асьвяціў для імя Майго, адкіну ад аблічча Майго. І станецца Ізраіль у прыказку і насьмешку ўсім народам,
І быў гнеў ГОСПАДА на Юдзе і Ерусаліме, і ён аддаў іх на ганьбаваньне, на спусташэньне і на насьмешку, як вы бачыце вачыма вашымі.
Мы сталіся на ганьбаваньне для суседзяў нашых, на кпіны і насьмешкі для тых, што навокал нас.
Душа мая прагне Цябе ўначы, і дух мой у нутры маім шукае Цябе, бо калі суды Твае [адбываюцца] на зямлі, навучаюцца праведнасьці жыхары сусьвету.
І Я зганьбіў князёў сьвятыні [тваёй], і аддаў Якуба на закляцьце [зьнішчэньня], а Ізраіля — на зьнявагу.
І Я буду перасьледаваць іх мячом, голадам і заразай, і аддам іх на страхоцьце для ўсіх валадарстваў зямлі, на праклён, на аслупяненьне, на насьмешку і на ганьбу сярод усіх народаў, да якіх Я выгнаў іх,
Пляскаюць у далоні свае над табою ўсе, якія праходзяць дарогаю, сьвішчуць і ківаюць галовамі сваімі над дачкою Ерусаліму: «Хіба гэта той горад, пра які казалі: “Дасканаласьць прыгажосьці, радасьць для ўсёй зямлі”?».
Разявілі пашчы свае на цябе ўсе ворагі твае, сьвішчуць і скрыгочуць зубамі, кажуць: «Мы праглынулі [яе]! Гэта сапраўды той дзень, якога мы чакалі, мы знайшлі яго, мы бачылі».
І Я выганю вас з яго сярэдзіны, і аддам вас у рукі чужынцам, і правяду суд над вамі.
І Я зьвярну аблічча Маё супраць чалавека таго, і зраблю яго знакам і прыказкай, і вынішчу яго з народу Майго, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД.
і спаляць агнём дамы твае, і ўчыняць над табою суд на вачах шматлікіх жанчынаў. І Я спыню распусту [тваю], і ўжо больш ты ня будзеш даваць платы [за распусту].
перш чым распуста твая не была адкрытая? Падобна як яна, так і ты цяпер стала пасьмешышчам для дочак Араму і ўсіх ваколіцаў іхніх і для дочак Філістынскіх, якія пагарджаюць табою.
Крывёю тваёй, якую ты праліў, ты саграшыў, і ідаламі тваімі, якіх ты зрабіў, ты апаганіўся. І ты наблізіў дні твае, і прыйшлі гады твае. Таму Я аддам цябе на ганьбу сярод народаў і на пасьмешышча для ўсіх земляў.
Гэта кажа Госпад ГОСПАД: "Келіх сястры тваёй ты будзеш піць, глыбокі і шырокі, і станеш ты на насьмешку і на зьдзек, [бо] шмат зьмясьцілася [ў ім].
І Я ўчыню ім помсту вялікую карамі лютымі. І яны даведаюцца, што Я — ГОСПАД, калі Я ўчыню ім помсту Маю”».
Калі Я пашлю супраць вас стрэлы голаду, каб нішчыць вас, калі іх пашлю для загубы вашай, Я памножу паміж вамі голад і зламлю вам падпору хлеба.
вось, гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Вось, Я — супраць цябе, і на вачах народаў Я зраблю над табою суд.
Бог зайздросны і помсьлівы ГОСПАД; помсьлівы ГОСПАД і Пан гняўлівы. ГОСПАД помсьціць супраціўнікам Сваім і палае гневам на ворагаў Сваіх.
А ўсё гэтае здарылася з імі ў прыклад і напісана дзеля напамінаньня нам, на якіх канец вякоў прыйшоў.
і будзеш страхоцьцем, і прыказкай, і пасьмешышчам для ўсіх народаў, да якіх завядзе цябе ГОСПАД.