ЕЗЭКІІЛЯ 27:23 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Харан, Каннэ і Эдэн, купцы з Шэвы, Асірыі і Кільмаду гандлявалі з табой. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Харан і Ханэ і Эдэн, купцы Савэйскія, Асур і Хілмад гандлявалі з табою. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Харан, і Хенэ, і Эдэн гандлявалі з табою; купцы з Сабы, Асура і Хэльмада гандлявалі з табой. |
І пайшоў Абрам, як загадаў яму ГОСПАД, і з ім пайшоў Лот. Абрам меў семдзясят пяць гадоў, калі выйшаў з Харану.
І пасадзіў ГОСПАД Бог сад у Эдэме, на ўсходзе, і зьмясьціў там чалавека, якога зьляпіў.
I ўстаў ён у тую ноч, і ўзяў дзьве жонкі свае, і дзьве нявольніцы свае, і адзінаццаць дзяцей сваіх, і перайшоў у брод Ябок.
Ці ж богі тых народаў, якіх зьнішчылі бацькі мае, выратавалі іх? Дзе Газан, Харан, Рэзэф і сыны Эдэну, якія ў Тэлясары?
і раптам напалі Савейцы, і пазабіралі іх, а слугаў пазабівалі мячом. Ацалеў толькі я адзін, каб сказаць табе».
Ці ж Кально не такі, як Кархэміш? Ці ж Хамат не такі, як Арпад? Ці ж Самарыя не такая, як Дамаск?
Ці выратавалі богі тых народаў, якія зьнішчылі бацькі мае, Газан, Харан, Рэцэф і сыноў Эдэну, якія ў Тэлясары?
І станецца ў той дзень, засьвішча ГОСПАД да мухі, якая на канцы рэкаў Эгіпту, і да пчалы ў зямлі Асірыі.
У той дзень абголіць Госпад лязом, нанятым за ракою, валадаром Асірыйскім, галаву і валасы на нагах, і таксама бараду абрэжа.
Яны вялі гандаль з табою, [прывозілі] каштоўныя строі, плашчы з пурпуру, рознакаляровыя тканіны і дываны, скураныя моцныя шнуры на рынак твой.
Там Ашур і ўсе дружыны ягоныя, кругом яго — труны ягоныя, гэта ўсё забітыя, што паляглі ад мяча.
Шэва і Дэдан, і купцы з Таршышу, і ўсе ільвяняты ягоныя скажуць табе: "Ці ты прыйшоў узяць здабычу? Ці ты сабраў зборышча тваё, каб рабаваць рабаваньнем, каб вынесьці срэбра і золата, каб узяць для сябе статкі і маёмасьць, каб узяць здабычу вялікую? "”
І Я разаб’ю засаўкі Дамаску, і вынішчу жыхароў з даліны Авэн і таго, хто трымае скіпетр у Бэт-Эдэне, і народ Сірыі пойдзе ў палон да Кіра, кажа ГОСПАД”.
Зыйдзіце ў Кальнэ і пабачце, а адтуль ідзіце да Хамат-Раббы і зыйдзіце ў Гат Філістынскі. Ці вы лепшыя за валадарствы гэтыя? Ці мяжа іхняя большая за мяжу вашую?
Тады, выйшаўшы з зямлі Халдэйскае, ён пасяліўся ў Харане; адтуль пасьля сьмерці бацькі ягонага [Бог] перасяліў яго ў гэтую зямлю, у якой вы цяпер жывяцё.