ЕЗЭКІІЛЯ 20:31 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І калі складаеце дары вашыя, калі праводзіце сыноў вашых праз агонь, вы паганіцеся з усімі ідаламі іхнімі аж па сёньняшні дзень. І Я маю даць вам, дом Ізраіля, шукаць [парады ў Мяне]? Як жывы Я, кажа Госпад ГОСПАД, ня дам вам шукаць [парады ў Мяне]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Прыносячы дарункі вашыя і праводзячы сыноў вашых праз агонь, вы і апаганьваеце сябе ўсімі ідаламі вашымі да сёньняшняга дня - і хочаце спытацца ў Мяне, доме Ізраілеў? жыву Я, кажа Гасподзь Бог, ня дам вам адказу. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і пры ўскладанні дароў вашых, калі праводзіце сыноў вашых праз агонь, вы апаганьваецеся з усімі ідаламі вашымі аж па сённяшні дзень, ды Я адкажу вам, дом Ізраэля? Жыву Я, — кажа Госпад Бог, — не дазволю, каб вы ў Мяне шукалі парады. |
Калі вы выцягваеце рукі, Я адварочваю вочы Мае ад вас, і нават калі павялічыце малітвы вашыя, ня выслухаю, бо рукі вашыя ў крыві.
Вы распаляецеся [юрлівасьцю] да ідалаў пад кожным дрэвам зялёным, забіваеце [ў ахвяру] дзяцей у ярах і ў шчылінах скалаў.
Калі яны будуць посьціць, Я ня выслухаю маленьняў іхніх; і калі яны будуць складаць цэласпаленьні і ахвяры хлебныя, Я ня буду мець упадабаньня ў іх, але вынішчу іх мячом, голадам і пошасьцю».
і пабудавалі вышыні Баалу, каб паліць там сыноў сваіх у агні цэласпаленьняў для Баала, чаго Я не загадваў і не гаварыў, і гэта не прыходзіла ў сэрца Маё.
І пабудавалі ўзгорак Тафэт у лагчыне Бэн-Гінном, каб паліць у агні сыноў сваіх і дачок сваіх, а гэтага Я не загадваў ім, і не прыйшло гэта на сэрца Маё.
І брала ты сыноў тваіх і дочак тваіх, якіх ты нарадзіла Мне, і складала іх у ахвяру на зьнішчэньне. Ці ж ня досыць распусты тваёй?
Гэта кажа Госпад ГОСПАД. За тое, што ты выяўляла юрлівасьць тваю, і адкрывала голасьць тваю, і распусьнічала з усімі палюбоўнікамі тваімі, з усімі брыдотнымі ідаламі тваімі, і за кроў сыноў тваіх, якіх ты складала ў ахвяру для іх,
Я даў ім паганіцца ахвярамі іхнімі, каб яны праводзілі праз агонь усё, што першароднае ўлоньня, каб напалохаліся і каб даведаліся, што Я — ГОСПАД”.
«Сыне чалавечы, прамоў да старшыняў Ізраіля і скажы ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вы прыйшлі, каб шукаць Мяне? Як жывы Я, не адкажу вам, кажа Госпад ГОСПАД”.
Бо яны чужаложылі і кроў на руках іхніх, і чужаложылі яны з ідаламі сваімі, а таксама сыноў сваіх, якіх для Мяне нарадзілі, яны праводзілі [праз агонь] на спажыву ім.
Сыне чалавечы, сыны народу твайго гавораць пра цябе пры мурах і брамах дамоў сваіх і гавораць адзін да другога, кожны да брата свайго, кажучы: “Хадзіце, калі ласка, і паслухайце, якое слова, што выходзіць ад ГОСПАДА”.
І будуць бадзяцца ад мора да мора, і з поўначы на ўсход будуць кружляць, шукаючы слова ГОСПАДА, і ня знойдуць.
“І сталася, што калі Я клікаў, яны ня чулі. Так і яны будуць клікаць, і Я ня буду чуць, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.