І пастановы, прысуды, Закон і прыказаньні, якія Ён напісаў вам, захоўвайце, каб выконваць іх у-ва ўсе дні, а багоў чужых ня бойцеся.
ДРУГІ ЗАКОН 5:32 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык захоўвайце і выконвайце тое, што загадаў вам ГОСПАД, Бог ваш, і не адхіляйцеся ані ўправа, ані ўлева. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Глядзеце, рабеце так, як загадаў вам Гасподзь, Бог ваш; ня ўхіляйцеся ні направа, ні налева; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык беражыце і выконвайце, што загадаў вам Госпад, Бог ваш, не адхіляйцеся ані ўправа, ані ўлева. |
І пастановы, прысуды, Закон і прыказаньні, якія Ён напісаў вам, захоўвайце, каб выконваць іх у-ва ўсе дні, а багоў чужых ня бойцеся.
І ўжо больш ня будзе нага Ізраіля блукаць далёка ад зямлі, якую Я даў бацькам іхнім, калі толькі будуць яны выконваць усё тое, што Я загадаў ім, іўвесь Закон, які даў ім Майсей, слуга Мой».
І рабіў ён слушнае ў вачах ГОСПАДА, і хадзіў усімі шляхамі Давіда, бацькі свайго, і не зварочваў ані ўправа, ані ўлева.
Але тых, што зыходзяць на сьцежкі крывыя свае, няхай выганіць ГОСПАД разам са злачынцамі. Супакой над Ізраілем!
І слуга Твой праз іх будзе навучаны. Хто захоўвае іх, [будзе мець] нагароду вялікую.
І вушы твае будуць чуць за сабой слова, якое кажа: «Вось шлях, ідзіце па ім», калі ты збочыш направа ці налева.
Я — ГОСПАД, Бог ваш. Хадзіце паводле пастановаў Маіх і суд Мой захоўвайце і спаўняйце яго.
І слуга Мой, Давід, будзе валадаром над імі, і пастыр адзін будзе для ўсіх іх, і яны будуць хадзіць паводле судоў Маіх, і пастановы Мае будуць захоўваць, і будуць выконваць іх.
Усе словы, якія я загадваю вам, захоўвайце і выконвайце. Не дадавайце да іх і не адымайце ад іх.
Паводле [слова] з вуснаў закону, якім яны навучаць, і паводле прысуду, які табе скажуць, зробіш. Не адхіляйся ад слова, якое паведамілі табе ані ўправа, ані ўлева.
каб не вывышалася сэрца ягонае па-над братамі ягонымі, і каб не адхіляўся ён ад прыказаньняў ані ўправа, ані ўлева, каб доўгімі былі дні валадарства ягонага і сыноў ягоных у Ізраілі.
Захоўваючы, захоўвай пільна, калі [будзе] хвароба праказы, каб рабіць тое, чаму вучаць вас сьвятары лявіты. Што я загадаў ім, тое выконвайце старанна.
І не адступай ад кожнага слова, якія я загадваю табе сёньня, ані ўправа, ані ўлева, і не ідзі за багамі чужымі, і не служы ім.
І забралі мы зямлю іхнюю, і аддалі яе на ўласнасьць [сынам] Рубэна і Гада і палове калена Манасы.
Захоўваючы, захоўвайце прыказаньні ГОСПАДА, Бога вашага, і сьведчаньні Ягоныя, і пастановы Ягоныя, якія Ён загадаў вам;
І будзе праведнасьць нашая ў тым, што мы будзем захоўваць і выконваць усе прыказаньні гэтыя перад абліччам ГОСПАДА, Бога нашага, як Ён нам загадаў”.
Слухай, Ізраіль, і захоўвай, і выконвай іх, каб добра табе было, і ты вельмі памножыўся ў зямлі, якая ацякае малаком і мёдам, як прамаўляў да цябе ГОСПАД, Бог бацькоў тваіх.
Усе прыказаньні, якія я загадваю табе сёньня, захоўвайце і выконвайце, каб вы жылі, і памножыліся, і ўвайшлі, і авалодалі зямлёю, якую запрысяг ГОСПАД бацькам вашым.
Толькі будзь цьвёрды і вельмі мужны, каб старанна выконваў увесь Закон, які пераказаў табе Майсей, слуга Мой. Не адступішся ад яго ані ўправа, ані ўлева, каб меў посьпех у-ва ўсім, да чаго будзеш імкнуцца.
Будзьце вельмі цьвёрдымі, і захоўвайце, і выконвайце ўсё, што напісана ў кнізе Закону Майсея, і не адхіляйцеся ад яго ані ўправа, ані ўлева.
Бо лепш ім было не пазнаць шляху праведнасьці, чым, пазнаўшы, адвярнуцца ад перададзенага ім сьвятога прыказаньня.