І дало раду ў-ва мне сэрца маё, і я спрачаўся са шляхтай і кіраўнікамі, і сказаў ім: «Вы бярэце вялікі адсотак кожны з брата свайго». І я сабраў вялікую грамаду супраць іх,
ДРУГІ ЗАКОН 23:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Не вымагай ад брата свайго адсоткаў са срэбра, ці з харчаваньня, ці з кожнай рэчы, якую пазычыш. Біблія (пераклад В. Сёмухі) іншаземцу аддавай у ліхву, а брату твайму не аддавай у ліхву, каб Гасподзь, Бог твой, дабраславіў цябе ва ўсім, што робіцца рукамі тваімі, на зямлі, у якую ты ідзеш, каб авалодаць ёю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) але давай чужому. Брату ж дай без працэнтаў тое, у чым ён мае патрэбу, каб дабраславіў цябе Госпад, Бог твой, ва ўсім, да чаго прыкладзеш ты руку сваю на зямлі, у якую ўвайшоў ты, каб валодаць. |
І дало раду ў-ва мне сэрца маё, і я спрачаўся са шляхтай і кіраўнікамі, і сказаў ім: «Вы бярэце вялікі адсотак кожны з брата свайго». І я сабраў вялікую грамаду супраць іх,
хто срэбра свайго на ліхву не аддаваў і хабару супраць нявіннага ня браў. Хто гэтак робіць, не пахісьнецца на вякі!
і ўзгарыцца гнеў Мой, і Я заб’ю вас мячом, і будуць жонкі вашыя ўдовамі, і дзеці вашыя — сіротамі.
Калі пазычыш грошы [чалавеку] з народу Майго, беднаму, які ў цябе, ня будзеш для яго як ліхвяр, не накладай на яго адсоткаў.
Хто літуецца над убогім, той пазычае ГОСПАДУ, за дабрадзейства Ён аднагародзіць яму.
І што будзе з народам, тое і са сьвятаром; што са слугою, тое і з гаспадаром ягоным; што са служкай, тое і з гаспадыняй ейнай; што з тым, хто купляе, тое і з тым, хто продае; што з тым, хто пазычае, тое і з тым, хто дае; што з вінаватым [грошы], тое і з павернікам, [які даў грошы] яму.
не займаецца ліхвярствам, не вымагае адсоткаў, адварочвае ад ліхоты руку сваю, чыніць суд справядлівы паміж чалавекам і чалавекам,
Не бяры ад яго ані адсоткаў, ані ліхвы. Бойся Бога твайго, каб брат твой мог жыць у цябе.
І шчасьлівы ты будзеш, што яны ня змогуць аднагародзіць табе, бо будзе аднагароджана табе ва ўваскрасеньне праведных».
Так што, браты мае ўлюбёныя, будзьце непарушныя, непахісныя, у справе Госпадавай мейце рупнасьць заўсёды, ведаючы, што праца вашая не дарэмная перад Госпадам.
Ня будзеце есьці ніякай падліны. Дасі яе прыхадню, які ў брамах тваіх, і будзе есьці, або прадасі чужынцу, бо ты — народ сьвяты для ГОСПАДА, Бога твайго. Не вары казьляняці ў малацэ маці ягонай.
Даючы, дай яму, і няхай не сумуе сэрца тваё, што даеш, бо за гэта будзе дабраслаўляць цябе ГОСПАД, Бог твой, у кожнай справе і ў кожнай працы, і ў кожным дзеяньні рук тваіх.
Ад чужога будзеш вымагаць [звароту доўга], але што будзе тваё ў брата твайго, няхай даруе рука твая.
Адкрые табе ГОСПАД шчодрыя скарбы нябесныя, каб даць у свой час дождж зямлі тваёй і дабраславіць ўсе працы рук тваіх. І ты будзеш пазычаць шматлікім народам, а сам ня будзеш браць пазыкі.