I сталася, што ў той самы дзень ГОСПАД вывеў сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай паводле дружынаў іхніх.
ДРУГІ ЗАКОН 16:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Захоўвай месяц Авіў і сьвяткаваньне Пасхі ГОСПАДА, Бога твайго, бо ў месяцы Авіў вывеў цябе ГОСПАД, Бог твой, з Эгіпту ноччу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сачы за месяцам Авіў і ўчыняй Пасху Госпаду, Богу твайму, бо ў месяцы Авіве вывеў цябе Гасподзь, Бог твой, зь Егіпта ўначы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Беражы месяц Абіб, каб учыняць Пасху Госпаду, Богу твайму, бо ў гэтым месяцы Абіб вывеў цябе Госпад, Бог твой, з Егіпта ноччу. |
I сталася, што ў той самы дзень ГОСПАД вывеў сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай паводле дружынаў іхніх.
I сказаў Майсей народу: «Памятайце гэты дзень, у які вы выйшлі з Эгіпту, з дому няволі, бо рукою моцнаю вывеў вас ГОСПАД адгэтуль, і ня ешце кіслага.
Сьвята Праснакоў будзеш захоўваць. Сем дзён будзеш есьці праснакі, як Я загадаў табе, у вызначаным часе месяца Авіў, бо ў гэты [час] ты выйшаў з Эгіпту. І не зьяўляйцеся перад аблічча Маё з пустымі [рукамі].
Сьвята Праснакоў захоўвай. Сем дзён будзеш есьці праснакі, як Я загадаў табе, у вызначаным часе месяца Авіў, бо ў месяцы Авіў ты выйшаў з Эгіпту.
І ахвяруеш ахвяру Пасхі ГОСПАДУ, Богу твайму, авечку ці цяля, у месцы, якое выбраў ГОСПАД, Бог твой, каб было там імя Ягонае.