Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 16:1 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 Сачы за месяцам Авіў і ўчыняй Пасху Госпаду, Богу твайму, бо ў месяцы Авіве вывеў цябе Гасподзь, Бог твой, зь Егіпта ўначы.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 Захоўвай месяц Авіў і сьвяткаваньне Пасхі ГОСПАДА, Бога твайго, бо ў месяцы Авіў вывеў цябе ГОСПАД, Бог твой, з Эгіпту ноччу.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Беражы месяц Абіб, каб учыняць Пасху Госпаду, Богу твайму, бо ў гэтым месяцы Абіб вывеў цябе Госпад, Бог твой, з Егіпта ноччу.

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 16:1
16 Крыжаваныя спасылкі  

У гэты самы дзень Гасподзь вывеў сыноў Ізраілевых зь зямлі Егіпецкай па рушэньнях іхніх.


І сказаў Майсей народу: памятайце гэты дзень, у які выйшлі вы зь Егіпта, з дому рабства, бо рукою моцнаю вывеў вас Гасподзь адтуль, і ня ежце квашанага:


сёньня выходзіце вы, у месяцы Авіве.


Тры разы на год сьвяткуй Мне:


сьвяткуй сьвята праснакоў: сем дзён еж прэсны хлеб, як Я загадаў табе, у прызначаны час месяца Авіва, бо ў той час ты выйшаў зь Егіпта; і хай не зьяўляюцца прад аблічча Маё з пустымі рукамі;


Сьвята праснакоў шануй: сем дзён еж прэсны хлеб, як Я загадаў табе, у прызначаны час месяца Авіва, бо ў месяцы Авіве выйшаў ты зь Егіпта.


у першы месяц, на чатырнаццаты дзень месяца ўвечары Пасха Гасподняя;


У першы месяц, на чатырнаццаты дзень месяца Пасха Гасподняя.


Кожны год бацькі Ягоныя хадзілі ў Ерусалім на сьвята Пасхі.


Набліжалася Пасха Юдэйская, і Ісус прыйшоў у Ерусалім


Пасьля гэтага было сьвята Юдэйскае, і прыйшоў Ісус у Ерусалім.


А набліжалася Пасха, сьвята Юдэйскае.


І закалі паску Госпаду, Богу твайму, з дробнага і буйнога быдла, на месцы, якое выбера Гасподзь, каб было там імя Ягонае.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы