ДРУГІ ЗАКОН 12:23 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Толькі будзь моцны, каб ня еў ты крыві; бо кроў ёсьць душа, і ты ня будзеш есьці душу разам з мясам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) толькі строга сачы, каб ня есьці крыві, бо кроў ёсьць душа: ня еж душы разам зь мясам; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Аднаго толькі высцерагайся, каб не спажываць крыві; бо кроў ёсць душа іх, і таму не павінен ты есці душу разам з мясам. |
Дзеля гэтага скажы ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вы ясьцё з крывёй, і ўзьнімаеце вочы вашыя на ідалаў вашых, і разьліваеце кроў, і вы хочаце ўспадкаеміць зямлю?
Калі хто з дому Ізраіля або з прыхадняў, якія жывуць сярод вас, будзе есьці кроў, Я скірую аблічча Маё супраць душы, якая есьць кроў, і вынішчу яе спаміж народу яе.
Бо душа цела ў крыві, і Я даў яе вам, каб на ахвярніку перамольвалі ёю за душы вашыя, бо кроў перамольвае за душу.
Дзе толькі будзеце жыць, нельга вам есьці ніякай крыві, ані крыві птушак, ані крыві быдла.
як і Сын Чалавечы не прыйшоў, каб Яму служылі, але каб паслужыць і аддаць душу Сваю на адкупленьне многіх».
але напісаць ім, каб высьцерагаліся гідотаў ідальскіх, і распусты, і душанага, і крыві;
і сьпяваюць новы сьпеў, кажучы: «Ты годны ўзяць кнігу і адчыніць пячаткі яе, бо Ты быў забіты, і Ты Крывёю Сваёю адкупіў нас Богу з кожнага калена, і мовы, і племені, і народу,
І кінуўся народ на здабычу, і набраў авечак, валоў і цялят, і рэзалі іх на зямлі, і елі разам з крывёю.
І паведамілі Саўлу, кажучы: «Народ грашыць перад ГОСПАДАМ, ядучы [мяса] з крывёю» Ён сказаў: «Вы дапусьціліся ліхоты. Прыкаціце да мяне вялікі камень».