А парада Ахітафэля, якую ён даваў, у гэтыя дні была быццам слова Бога. Бо такая была ўсякая парада Ахітафэля, як для Давіда, так і для Абсалома.
ГАБРЭЯЎ 5:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо вы, якія паводле часу павінны быць настаўнікамі, ізноў маеце патрэбу, каб вучылі вас падставовым пачаткам словаў Божых, і вы маеце патрэбу ў малацэ, а ня ў цьвёрдай страве. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо, мяркуючы па часе, вам належала быць настаўнікамі; але вас зноў трэба вучыць першаасновам слова Божага, і вам патрэбнае малако, а ня цьвёрдая ежа. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Адносна часу вы павінны б быць настаўнікамі, а вось, вы зноў патрабуеце, каб хто вас вучыў пачаткам слоў Божых, і вы такія, што вам малако належыцца, а не цвёрдая страва. |
А парада Ахітафэля, якую ён даваў, у гэтыя дні была быццам слова Бога. Бо такая была ўсякая парада Ахітафэля, як для Давіда, так і для Абсалома.
Бо Эзра ўмацаваў сэрца сваё, каб дасьледаваць Закон ГОСПАДА, і захоўваць [яго], і вучыць у Ізраілі пастановы і прысуды [ягоныя].
Львяняты бядуюць і галадуюць, але тыя, што шукаюць ГОСПАДА, не адчуюць нястачы ўсякага даброцьця.
І было да іх слова ГОСПАДА: «Прыказаньне за прыказаньнем, прыказаньне за прыказаньнем, правіла за правілам, там крыху і там крыху», каб яны пайшлі і ўпалі на сьпіну, і разьбіліся, і каб ублыталіся, і каб былі схопленыя.
Гэй, усе спрагнёныя, прыходзьце да вады, і тыя, што ня маюць срэбра, прыходзьце, купляйце і спажывайце; прыходзьце і купляйце бяз срэбра і бяз платы віно і малако!
Ісус жа, адказваючы, сказаў: «О, пакаленьне бязьвернае і сапсаванае! Дакуль буду з вамі? Дакуль буду цярпець вас? Прывядзіце яго да Мяне сюды».
Ён жа, адказваючы яму, гаворыць: «О, пакаленьне бязьвернае! Як доўга буду з вамі? Як доўга буду цярпець вас? Прывядзіце яго да Мяне».
Гэта той, які быў у пустыні ў зборы з анёлам, што гаварыў на гары Сынай з ім і з бацькамі нашымі, які прыняў словы жывыя, каб даць нам,
але ў царкве хачу лепш сказаць пяць словаў розумам маім, каб і другіх навучыць, чым дзясяткі тысячаў словаў на [незнаёмай] мове.
Браты! Ня будзьце дзецьмі розумам; на благое будзьце немаўлятамі, а розумам будзьце дасканалымі.
Нарэшце, браты мае, радуйцеся ў Госпадзе. Пісаць вам гэта для мяне ня цяжка, а для вас карысна.
Слова Хрыстовае няхай жыве ў вас багата, у-ва ўсякай мудрасьці; навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, у ласцы сьпяваючы Госпаду ў сэрцах вашых.
Узгадайце ж ранейшыя дні вашыя, калі вы, прасьветленыя, вытрывалі вялікае змаганьне пакутаў,
Адносна Яго мы маем шмат сказаць, і цяжка выказаць, бо вы сталіся маруднымі, каб слухаць.
Бо ўсякі, хто спажывае малако, неспрактыкаваны ў слове праведнасьці, бо ён — немаўля.
Дзеля гэтага, пакінуўшы пачатак Хрыстовага слова, зьвернемся да дасканаласьці, не кладучы ізноў падмуркі, [гаворачы пра] навяртаньне ад мёртвых справаў і веру ў Бога,
як нованароджаныя немаўляты, зажадайце чыстага слоўнага малака, каб ад яго вы расьлі,
Калі хто гаворыць — як словы Божыя; калі хто служыць — па сіле, якую дае Бог, каб у-ва ўсім славіўся Бог праз Ісуса Хрыста, Якому слава і ўлада на вякі вякоў. Амэн.