Тады ты будзеш мець посьпех, калі будзеш захоўваць і выконваць пастановы і прысуды, якія загадаў ГОСПАД праз Майсея для Ізраіля. Будзь цьвёрды і мужны, ня бойся і не палохайся.
ГАБРЭЯЎ 2:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага мусім асабліва зважаць на чутае, каб нас ня зьнесла [плыньню]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму мы павінны быць асабліва ўважлівыя да чутага, каб не адпасьці, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таму неабходна нам пільна сачыць за тым, што мы чулі, каб часам не сысці з дарогі. |
Тады ты будзеш мець посьпех, калі будзеш захоўваць і выконваць пастановы і прысуды, якія загадаў ГОСПАД праз Майсея для Ізраіля. Будзь цьвёрды і мужны, ня бойся і не палохайся.
Якім чынам юнак захавае ў чыстасьці сьцежку сваю? [Калі] будзе захоўваць [яе] паводле слова Твайго.
Сыне мой, няхай гэта не адыходзіць ад вачэй тваіх, захоўвай разумнасьць і разважнасьць.
Бо, вось, Я ўзьніму Халдэйцаў, народ горкі і хуткі, які праходзіць па прасторы зямлі, каб узяць у спадчыну сялібы не свае.
Ты напоўніўся ганьбаю замест славы; напіся таксама ты і пакажы неабрэзанасьць тваю. Зьвернецца да цябе келіх правіцы ГОСПАДА, і ганьба — на славу тваю,
Ці яшчэ не разумееце і ня памятаеце тыя пяць хлябоў на пяць тысячаў, і колькі кашоў назьбіралі?
А што ўпала на добрую зямлю — гэта тыя, што, пачуўшы слова, захоўваюць у добрым і чыстым сэрцы, і даюць плод у цярплівасьці.
«Палажыце ў вушы свае словы гэтыя: Сын Чалавечы мае быць выдадзены ў рукі чалавечыя».
Узялі тады камяні, каб кінуць у Яго, але Ісус схаваўся і выйшаў са сьвятыні, прайшоўшы між імі, і пайшоў далей.
Сьцеражыцеся, каб не забыліся вы пра запавет ГОСПАДА, Бога вашага, які заключыў Ён з вамі, і каб не рабілі вы сабе аніякай выявы, як загадаў табе ГОСПАД, Бог твой,
Толькі сьцеражыся і пільна захоўвай душу сваю, і не забудзь усіх словаў, якія бачылі вочы твае, і няхай не адыйдуць яны ад сэрца твайго ў-ва ўсе дні жыцьця твайго, і ты дасі ведаць гэта сыноў тваіх і сыноў сыноў тваіх.
і забыліся пра пацяшэньне, якое зьвяртаецца да вас, як да сыноў: «Сыне мой! Ня грэбуй настаўленьнем Госпадавым і не слабей, калі Ён цябе дакарае.
Гэта ўжо другое пасланьне пішу да вас, улюбёныя, у якім нагадваньнем пабуджаю чыстае разуменьне вашае,